Міхал Ян Пац
Міхал Ян Пац | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Michał Jan Pac | |||||||
| |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Юзаф Францішак Пац | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1730 | ||||||
Смерць |
1787 |
||||||
Род | Пацы | ||||||
Бацька | Юзаф Пац | ||||||
Маці | Алена Белазор | ||||||
Член у | |||||||
Дзейнасць | камергер | ||||||
Званне | генерал-лейтэнант[3] |
Міхал Ян Пац (1730 — кастрычнік 1787) — ваенны і дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Генерал-маёр літоўскага войска (1764), генерал-лейтэнант (1766 або 1767).
Трымаў Зёлаўскае староства.
Біяграфія
Прадстаўнік шляхецкага роду Пацаў герба «Газдава», сын Юзафа, кашталяна жамойцкага, і Алены з Белазораў.
Набліжаны да Караля Станіслава Радзівіла «Пане Каханку», браў удзел у Радамскай канфедэрацыі. Увосень 1768 зладзіў у Навагрудку Генеральную канфедэрацыю Вялікага Княства Літоўскага як частку Барскай канфедэрацыі, удзельнічаў у баях канфедэратаў з расійскімі і каралеўскімі войскамі.
Па паразе канфедэрацыі жыў за мяжой (Славакія, Сілезія), памёр у Страсбургу.
Крыніцы
- Пацы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя.
Зноскі
- ↑ Polski Słownik Biograficzny — PAN, 1935. Праверана 1 кастрычніка 2016.
- ↑ Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. Wolff — СПб.: 1885. — С. 275–276. — 377 с.
- ↑ Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. Wolff — СПб.: 1885. — С. 273, 277. — 377 с.
Спасылкі
- Генеалогія Пацаў
- Portret Michała Jana Paca (польск.). Muzeum Okręgowe w Tarnowie. Праверана 7 сакавіка 2011.