Богуміл Немец
Богуміл Немец | |
---|---|
чэшск.: Bohumil Němec | |
Дата нараджэння | 12 сакавіка 1873 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 красавіка 1966 (93 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | педагог, палітык, батанік, анатам, біёлаг, міколаг, рэдактар, выкладчык універсітэта, навуковец, настаўнік, публіцыст |
Навуковая сфера | біялогія[4], мікалогія[4], рэдагаванне[d][4] і палітыка[4] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
ганаровы доктар[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бо́гуміл Не́мец (чэшск.: Bohumil Němec; 12 сакавіка 1873, Прасек, паблізу г. Нові-Біджаў, Чэхія — 7 красавіка 1966, Гаўлічкаў-Брод, ЧССР) — чэшскі батанік, адзін з заснавальнікаў эксперыментальнай цыталогіі раслін. Акадэмік Чэшскай АН (1918). Ганаровы член сельскагаспадарчай АН у Стакгольме.
Біяграфія
Нарадзіўся Богуміл Немец 12 сакавіка 1873 года ў Прасеку. Скончыў Пражскі ўніверсітэт у 1895 годзе, куды вярнуўся праз 3 гады пасля заканчэння навучання і дзе прапрацаваў усё сваё доўгае і плённае жыццё. З 1888 па 1907 год працаваў навуковым супрацоўнікам, з 1907 па 1966 год займаў пасаду прафесара анатоміі і фізіялогіі раслін. У 1901—1938 гг. дырэктар Інстытута анатоміі і фізіялогіі раслін Пражскага ўніверсітэта. Богуміл Немец з'яўляўся таксама рэдактарам часопісаў «Жыва» (1910-14), «Весмір» (1923-38) і адказным рэдактарам часопіса «Біялогія плантарум» (1958-66).
Сканаў Богуміл Немец 7 красавіка 1966 года ў Гаўлічкавым-Бродзе.
Навуковая дзейнасць
Навуковыя працы па ўплыве розных фактараў на дзяленне клетак, поліплаідыі, трапізмах, фізіялогіі росту і апладненні ў раслін, міка- і фітапаталогіі, гісторыі батанікі.
Зноскі
Літаратура
- Немец Богуміл. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Богуміл Немец
- Нарадзіліся 12 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1873 годзе
- Нарадзіліся ў Каралеўстве Багемія
- Памерлі 7 красавіка
- Памерлі ў 1966 годзе
- Памерлі ў Чэхаславакіі
- Выкладчыкі Карлавага ўніверсітэта
- Выпускнікі Карлава ўніверсітэта
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Прасеку
- Памерлі ў Гаўлічкавым-Бродзе
- Постаці чэшскай батанікі
- Постаці чэхаславацкай батанікі
- Рэдактары Чэхіі
- Рэдактары Чэхаславакіі
- Кандыдаты ў прэзідэнты Чэхаславакіі
- Акадэмікі Чэшскай акадэміі навук