Богуміл Немец

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Богуміл Немец
чэшск.: Bohumil Němec
Bohumil Němec (1873-1966).jpg
Дата нараджэння 12 сакавіка 1873(1873-03-12) ці 1873[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 красавіка 1966(1966-04-07)[4] ці 1966[1][2][…]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці педагог, палітык, батанік
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Commons-logo.svg Богуміл Немец на Вікісховішчы

Бо́гуміл Не́мец (чэшск.: Bohumil Němec; 12 сакавіка 1873, Прасек, паблізу г. Нові-Біджаў, Чэхія — 7 красавіка 1966, Гаўлічкаў-Брод, ЧССР) — чэшскі батанік, адзін з заснавальнікаў эксперыментальнай цыталогіі раслін. Акадэмік Чэшскай АН (1918). Ганаровы член сельскагаспадарчай АН у Стакгольме.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся Богуміл Немец 12 сакавіка 1873 года ў Прасеку. Скончыў Пражскі ўніверсітэт у 1895 годзе, куды вярнуўся праз 3 гады пасля заканчэння навучання і дзе прапрацаваў усё сваё доўгае і плённае жыццё. З 1888 па 1907 год працаваў навуковым супрацоўнікам, з 1907 па 1966 год займаў пасаду прафесара анатоміі і фізіялогіі раслін. У 19011938 гг. дырэктар Інстытута анатоміі і фізіялогіі раслін Пражскага ўніверсітэта. Богуміл Немец з'яўляўся таксама рэдактарам часопісаў «Жыва» (1910-14), «Весмір» (1923-38) і адказным рэдактарам часопіса «Біялогія плантарум» (1958-66).

Сканаў Богуміл Немец 7 красавіка 1966 года ў Гаўлічкавым-Бродзе.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы па ўплыве розных фактараў на дзяленне клетак, поліплаідыі, трапізмах, фізіялогіі росту і апладненні ў раслін, міка- і фітапаталогіі, гісторыі батанікі.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 International Plant Names Index
  2. 2,0 2,1 Bohumil Řehoř Němec // author citation Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Bohumil Rehor Nemec // Harvard Index of BotanistsHarvard University Herbaria and Libraries. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Немец Богумил // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]