Віктар Георгіевіч Гарачкін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Георгіевіч Гарачкін
руск.: Виктор Георгиевич Горячкин
Дата нараджэння 29 сакавіка 1894(1894-03-29)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 красавіка 1962(1962-04-09) (68 гадоў)
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік
Навуковая сфера фізіка торфу
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне прафесар, член-карэспандэнт АН БССР
Альма-матар
Узнагароды
Ордэн Леніна Ордэн «Знак Пашаны»

Віктар Георгіевіч Гара́чкін (руск.: Виктор Георгиевич Горячкин; 29 сакавіка 1894, Яраслаўль — 9 красавіка 1962) — вучоны ў галіне тэхналогіі перапрацоўкі торфу, доктар тэхнічных навук (1954), прафесар (1934). Член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1940).

Біяграфія

Нарадзіўся ў Яраслаўлі. У 1918 годзе скончыў інжынернае аддзяленне Пятроўскай сельскагаспадарчай акадэміі[1]. У 1918—1920 гг. працавў загадчыкам гідратэхнічнага аддзялення Смаленскага губземаддзела, у 1921—1928 гг. загадчыкам гідратэхнічнага і тэхналагічнага аддзела НДІ тарфянога інстытута ў Маскве. Адначасова з 1922 года выкладчык у сельскагаспадарчай акадэміі, з 1926 года кансультант Інстытута прамысловасці і выкладчык у Беларускім політэхнічным інстытуце, з 1927 года выкладчык у Маскоўскай горнай акадэміі. у 1928—1930 гг. загадчык кафедрай эксплуатацыі тарфяных пакладаў Маскоўскай горнай акадэміі. З 1930 г. В. Г. Гарачкін у Маскоўскім тарфяным інстытуце — прафесар, загадчык кафедрай здабычы і сушкі торфу. У 1940 годзе абраны членам-карэспандэнтам Акадэміі навук БССР, у 1944 годзе прызначаны старшынёй ўрадавай камісіі па аднаўленню тарфяной прамысловасці БССР і адначасова выконваючым абавязкі загадчыка лабараторыяй здабычы Інстытута торфу Акадэміі навук БССР. У 1952—1956 гг. В. Г. Гарачкін на пасадзе старшага навуковага супрацоўніка Інстытута торфу АН БССР.

Памёр В. Г. Гарачкін 9 красавіка 1962 г. Пахаваны на Увядзенскіх могілках у Маскве.

Навуковая дзейнасць

В. Г. Гарачкіну належаць навуковыя працы па тэхналогіі тарфяной прамысловасці. Распрацаваў метады барацьбы з самазагараннем фрэзернага торфу. З’яўляецца аўтарам больш за 50 навуковых прац, 4 манаграфій, падручнікаў па тэхналогіі здабычы і сушкі торфу.

Сярод апублікаваных:

  • Основы проектирования торфяных хозяйств. — М., 1926.
  • Технология добычи и сушки торфа. 2 изд. — М.; Л., 1948.
  • Основы технологии торфяного производства. — М.; Л., 1953.

Узнагароды

Зноскі

Літаратура

Спасылкі