Гіяцынт Альхімовіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 21:44, 21 лістапада 2018, аўтар Artsiom91Bot (размовы | уклад) (вікіфікацыя, перанесена: Лідскі павет| → Лідскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)| з дапамогай AWB)
Гіяцынт Альхімовіч
польск.: Hiacynt Alchimowicz
фр.: Hyacinthe Alchimowicz
Фатаграфія
Дата нараджэння 11 верасня 1841(1841-09-11)
Месца нараджэння
Дата смерці пасля 1897
Месца смерці Сцяг Францыі Францыя
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Жанр жывапіс
Вучоба Віленская гімназія
Мастацкі кірунак класіцызм
Уплыў Канут Русецкі
Узнагароды
Афіцэр ордэна Акадэмічных пальмаў
Афіцэр ордэна Акадэмічных пальмаў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
«Паенне асла» і «Малочніца» Г. Альхімовіча

Гіяцынт Альхімовіч (фр.: Hiacynt/Hyacinthe Alchimowicz; 1 верасня 1841, в. Дзембрава (Дубрава) Лідскага павета, цяпер Шчучынскі раён — пасля 1897, Францыя) — мастак.

Нарадзіўся ў шляхецкай сям'і, малодшы брат Казіміра Альхімовіча. Скончыў Віленскую гімназію, дзе між іншым атрымаў пачатковую мастацкую адукацыю. На мастацкае станаўленне Г. Альхімовіча аказала моцны ўплыў творчасць вядомага віленскага мастака Канута Русецкага. Разам з братам удзельнічаў у паўстанні 1863—1864 г., пасля паўстання эміграваў у Францыю, дзе жыў у Перпіньяне. Пазней пераехаў у Парыж, дзе пазнаёміўся з Міхалам Андрыёлі.

У 1876 годзе ён быў прызначаны прафесарам малявання ў сярэдняй школе ў Перпіньяне, затым у прафесійна-тэхнічным вучылішчы і вышэйшай жаночай школе. За сваю працу ён быў узнагароджаны ў 1892 годзе французскім ордэнам «Officier d'Académie  (руск.)».

Ён удзельнічаў у шматлікіх выстаўках жывапісу ў Францыі, дзе ён жыў да смерці.

Зноскі

Літаратура

  • Бібікава А. Зорка Казіміра Альхімовіча: (аб творчасці беларускага мастака) / Ала Бібікава // Милицейский вестник: еженедельная газета УВД Гродненского облисполкома / учредитель: УВД Гродненского облисполкома. — 2006. — 26 окт. (№ 43). — С. 12.