Засінцаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Засінцаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Ельскі раён
Уключае 12 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Засінцы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 638
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Засі́нцаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ельскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска) Засінцы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Каралінскага раёна Мазырскай акругі БССР, з 26 ліпеня 1930 года Каралінскага раёна БССР, з 5 лютага 1931 года Ельскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 638 чалавек[1], з іх 92,0 % — беларусы, 6,7 % — украінцы[2].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.