Розалюксембургскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Розалюксембургскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Ельскі раён
Уключае 4 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Роза Люксембург
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 26 верасня 2006

Розалюксембургскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ельскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Роза Люксембург.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

20 жніўня 1924 года ў складзе Каралінскага раёна Мазырскай акругі БССР быў утвораны Анзельмаўскі сельсавет з цэнтрам у вёсцы Анзельмаўка. З 24 верасня 1926 па 1929 гады Анзельмаўскі сельсавет быў нацыянальным нямецкім. У 1929 годзе сельсавет быў пераіменаваны ў Розалюксембургскі нацыянальны нямецкі сельсавет. З 26 ліпеня 1930 года ў складзе Каралінскага раёна (з 5 лютага 1931 года — Ельскі раён) БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі. У 1937 годзе быў пераіменаваны ў Розалюксембургскі беларускі сельсавет. з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Славечна, у 1969 годзе сельсавет быў пераіменаваны ў Славечанскі сельсавет. 25 лютага 1977 года цэнтр сельсавета быў вернуты ў вёску Роза Люксембург і пераіменаваны ў Розалюксембургскі сельсавет.

26 верасня 2006 года рашэннем Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў у склад сельсавета былі перададзеныя населеныя пункты — Дабрынскі, Дабрынь, Данілаўка Млыноцкага сельсавета; Розалюксембургскі сельсавет быў пераіменаваны ў Дабрынскі сельсавет, а яго цэнтр перанесены ў вёску Дабрынь[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]