Перайсці да зместу

Дабрынскі сельсавет (Ельскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дабрынскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Статус сельсавет
Уваходзіць у Ельскі раён
Уключае 15 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Дабрынь
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 114
Плошча 198 км²
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Дабры́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ельскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Дабрынь.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Анзельмаўскі сельсавет у складзе Каралінскага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Анзельмаўка. 24 верасня 1926 года рэарганізаваны ў Анзельмаўскі нацыянальны нямецкі сельсавет. У 1929 годзе вёска Анзельмаўка атрымала назву Роза Люксембург, сельсавет перайменаваны ў Роза-Люксембургскі нацыянальны нямецкі сельсавет. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Каралінскім раёне БССР, які 5 лютага 1931 года перайменаваны ў Ельскі раён. З 21 чэрвеня 1935 года ў Ельскім раёне Мазырскай акругі. У 1937 годзе Роза-Люксембургскі сельсавет рэарганізаваны ў беларускі сельсавет. З 20 лютага 1938 года ў Ельскім раёне Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Кузьміцкага сельсавета, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Славечна[1]. У 1969 годзе сельсавет перайменаваны ў Славечанскі сельсавет. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Славечанскага сельсавета 6 населеных пунктаў[2]. 25 лютага 1977 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Роза Люксмебург, сельсавету вернута назва — Розалюксембургскі сельсавет. 26 верасня 2006 года ў склад сельсавета з Млыноцкага сельсавета былі перададзены вёскі Дабрынь, Данілаўка і пасёлак Дабрынскі, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Дабрынь, а сельсавет перайменаваны ў Дабрынскі[3]. 27 снежня 2022 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Млыноцкага сельсавета (8 населеных пунктаў: аграгарадок Млынок, вёскі Бабруйкі, Княжабор’е, Мазуры, Палаўкі, Санюкі, Ульянаўка і пасёлак Палеск)[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (7 населеных пунктаў) — 1307 чалавек[5], з іх 95,3 % — беларусы, 2,4 % — рускія, 1,5 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (7 населеных пунктаў) — 1114 чалавек[7].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 83. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области Архівавана 22 верасня 2019.
  4. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 27 декабря 2022 г. № 422 Об изменении административно-территориального устройства Ельского района Гомельской области
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.