Валаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Ельскі раён
Уключае 4 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Валаўск
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 725
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Вала́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ельскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Валаўск.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Кармянскі сельсавет у складзе Каралінскага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Карма. З 26 ліпеня 1930 года Каралінскага раёна БССР, з 5 лютага 1931 года Ельскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 17 снежня 1959 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Валаўск, сельсавет перайменаваны ў Валаўскі.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 725 чалавек[1], з іх 96,8 % — беларусы[2].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.