Перайсці да зместу

Караль Баркоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Караль Баркоўскі
польск.: Karol Borkowski, лац.: Carolus Borkowski
Род дзейнасці святар, педагог
Дата нараджэння 4 лістапада 1709
Месца нараджэння Плоцкае ваяводства
Дата смерці 26 мая 1776
Месца смерці Полацк
Грамадзянства
Месца працы

Караль Баркоўскі (польск.: Karol Borkowski, лац.: Carolus Borkowski; 4 лістапада 1709, Плоцкае ваяводства – 26 мая 1776, Полацк) – езуіцкі святар і педагог.

У Вільні 9 жніўня 1725 г. уступіў у Таварыства Ісуса, а 13 сакавіка 1738 г. быў высвечаны на ксяндза. Прафесар маральнай тэалогіі ў Плоцку (1742–1743), прэфект школ у Драгічыне (1745–1746, 1748–1749) і Гродна (1746–1747). Прафесар маральнай тэалогіі і прэфект школ у Плоцку (1750–1755), прафесар пазітыўнай тэалогіі ў Браневе (1756–1757), прафесар схаластычнай тэалогіі і кананічнага права ў Пінску (1757–1758), прэфект музычнай бурсы ў Слуцку (1767–1768). З 1768 г. і да часу скасавання папам Кліментам XIV Таварыства Ісуса (1773) – прэфект школ і прафесар маральнай тэалогіі ў Полацкім езуіцкім калегіуме[1]. У 1774/1775 навучальным годзе (і, відавочна, да самай смерці) працягваў працаваць у Полацку[2].

Зноскі

Літаратура

  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564–1995 / оprac. L. Grzebień. – Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. – 882 s.