Юзаф Матэвушавіч Ваньковіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юзаф Матэвушавіч Ваньковіч
Герб «Ліс»
Герб «Ліс»
Мінскі павятовы маршалак
1795 — 1800
Папярэднік няма (пасада заснавана)
Мінскі губернскі маршалак (в.а.)[1]
1800 — 1802
Папярэднік Міхал Ежавіч Бярновіч
Пераемнік Станіслаў Аляксандравіч Ваньковіч
Мінскі павятовы маршалак
1802 — 1808

Нараджэнне раней 1788
Вялікае Княства Літоўскае
Смерць пасля 1818
Род Ваньковічы
Бацька Матэвуш Янавіч Ваньковіч (1765—?), мінскі гродскі суддзя
Маці Кацярына Янішэўская
Жонка Марыяна Лускіна
Дзеці Станіслаў Юзафавіч Ваньковіч (1794—?), Казімір Юзафавіч Ваньковіч (1796—?)
Веравызнанне каталік
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды ордэн Святой Ганны 2 ступені, ордэн Святога Станіслава

Юзаф Матэвушавіч Ваньковіч (польск.: Józef Wańkowicz, руск.: Юзеф Матеушевич Ванькович; раней 1788 — пасля 1818) — мінскі павятовы маршалак (1795—1800, 1802—1808), выконваў абавязкі мінскага губернскага маршалка (1800—1802).

Паходжанне і сям'я

Належаў да каталіцкага шляхецкага роду Ваньковічаў гербу «Ліс», які паходзіў з Менскага ваяводства ВКЛ.

Нарадзіўся ў сям'і шляхціца-каталіка Матэвуша Янавіча Ваньковіча, мінскага гродскага суддзі (упамін.1778) і яго жонкі Кацярыны Янішэўскай. Бацька Матэвуш Ваньковіч адносіўся да сярэднезаможнай каталіцкай шляхты Менскага ваяводства ВКЛ, дзе і займаў мясцовыя земскія пасады. Маці таксама паходзіла з сярэднезаможнай шляхты Менскага ваяводства.

Юзаф Ваньковіч ажаніўся са шляхцянкай-каталічкай Марыянай Лускінай, ад якой меў сыноў: Станіслаў Юзафавіч Ваньковіч (1794—?), паручнік (1831); Казімір Юзафавіч Ваньковіч (01.04.1796—?), ажэнены з Кацярынай Любашчынскай, служыў засядацелем II дэпартамента Галоўнага суда Мінскай губерні, у 1817 у Віленскім універсітэце выдаткаваў 6 злотых 20 грошаў на помнік Тадэвушу Касцюшку, быў членам масонскай ложы.

Службовая дзейнасць

У 1788 упамінаецца, што Юзаф Ваньковіч займаў пасаду мінскага гродскага пісара. Быў выбраны паслом на Чатырохгадовы сейм 1788—1792 гадоў ад Менскага ваяводства. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай і ўваходжання зямель ВКЛ у склад Расійскай імперыі, Ваньковіч быў выбраны на пасаду мінскага павятовага маршалка і быў першым мінскім павятовым маршалкам (1795—1800, 1802—1808).

Аўтограф Юзафа Ваньковіча з назвай чына і кавалерства (па-польску): «Józef Wańkowicz Stacki Sowietnik or Kaw» (г.зн. «Józef Wańkowicz Stacki Sowietnik oraz Kawaler» — «Юзаф Ваньковіч стацкі саветнік і кавалер (ордэну)»), 1814 г.

У час, калі расійскі імператар Павел І (1796—1801) адмяніў прынцыповыя пункты «Даравальнай граматы дваранству» (1785), у выніку якіх не прадугледжвалася пасада губернскага маршалка (прадвадзіцеля дваранства) у сістэме дваранскага самакіравання, абавязкі кіраўніка дваранскай суполкі губерні падчас дваранскіх сходаў выконваў па выбару дваран губерні адзін з павятовых маршалкаў. У 17971799 абавязкі губернскага маршалка выконваў Міхал Ежавіч Бярновіч, слуцкі павятовы маршалак (1795—1802). Пасля яго Юзаф Матэушавіч Ваньковіч быў выбраны выконваць абавязкі мінскага губернскага маршалка (1800—1802), пакінуўшы пасаду мінскага павятовага маршалка. З аднаўленнем дзейнайсці «Даравальнай граматы дваранству» (1785) у поўным аб'ёме паводле маніфесту расійскага імператара Аляксандра І (1801—1825) ад 2 красавіка 1801, на пасаду мінскага губернскага маршалка на чарговых дваранскіх выбарах быў выбраны Станіслаў Аляксандравіч Ваньковіч, а Юзаф Ваньковіч быў выбраны мінскім павятовым маршалкам і займаў гэту пасаду да 1808.

Атрымаў расійскі чын стацкага саветніка, ордэн Святой Ганны 2 ступені і ордэн Святога Станіслава.

Маёнткі

Валодаў маёнткамі ў Мінскім павеце Мінскай губерні.

Зноскі

  1. в.а. — выконваў абавязкі мінскага губернскага маршалка

Літаратура

  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
  • Швед, В. В. Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн. / В. В. Швед. — Гродна : ГрДУ, 2007. — 275 с.
  • Konarski, S. Wańkowiczowie herbu Lis odmienny / S. Konarski. — Paryż, 1960.