Ёдскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 00:25, 20 студзеня 2019, аўтар D.L.M.I. Bel (размовы | уклад) (Новая старонка: '{{Адміністрацыйная адзінка |Колер1 = {{Колер|Беларусь}} |Колер2 = |Белару...')
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Ёдскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Шаркаўшчынскі раён
Уключае 43 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Ёды
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940,
17 ліпеня 1964
Дата скасавання 15 кастрычніка 1960
Насельніцтва (2009) 1 286
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

Ёдскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Ёды.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Шаркаўшчынскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 15 кастрычніка 1960 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Корніцкага сельсавета, які пасля скасавання Шаркаўшчынскага раёна 17 красавіка 1962 года ўвайшоў у склад Браслаўскага раёна. 17 ліпеня 1964 года Корніцкі сельсавет перайменаваны ў Ёдскі, цэнтр сельсавета перанесены з вёскі Корніца ў вёску Ёды. 30 ліпеня 1966 года сельсавет перададзены адноўленаму Шаркаўшчынскаму раёну.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1286 чалавек[1], з іх 86,5 % — беларусы, 11,1 % — рускія[2].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.