Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ганаровае званне «Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь»
Апісанне ўзнагароды
Арыгінальная назва Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
Краіна  Беларусь
Тып ганаровае званне
Каму ўручаецца дзеячам мастацтваў
Кім уручаецца Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Дата заснавання 13 красавіка 1995
Статус уручаецца

«Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь» — ганаровае званне.

Ганаровае званне «Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь» прысвойваецца высокапрафесійным рэжысёрам, балетмайстрам, дырыжорам, хормайстрам, кампазітарам, драматургам, мастакам, архітэктарам, дызайнерам, мастацтвазнаўцам і іншым дзеячам мастацтваў, якія працуюць у сферы мастацтва пятнаццаць і больш гадоў і зрабілі значны ўнёсак у развіццё культуры і мастацтва, за вялікія заслугі ў выхаванні і падрыхтоўцы творчых кадраў, стварэнні навуковых прац.

Спасылкі