Заслужаны мытнік Рэспублікі Беларусь
Выгляд
«Заслужаны мытнік Рэспублікі Беларусь» – ганаровае званне.
Ганаровае званне «Заслужаны мытнік Рэспублікі Беларусь» прысвойваецца службовым асобам мытных органаў, якія знаходзяцца на службе ў мытных органах пятнаццаць і больш гадоў у каляндарным вылічэнні, за дасягнутыя высокія вынікі ў службовай дзейнасці, умелую арганізацыю мытнай службы, выдатнае выкананне аператыўных і іншых заданняў, за заслугі ў справе ўмацавання супрацоўніцтва паміж мытнай службай Рэспублікі Беларусь і мытнымі службамі замежных дзяржаў.
Некаторыя з узнагароджаных[1]
[правіць | правіць зыходнік]- Генадзій Міхайлавіч Пучкоў (1 красавіка 2011)
- Іна Феліксаўна Харламенкава (1 красавіка 2011)
- Людміла Аляксееўна Шавярдак (1 лютага 2017)