Заслужаны работнік фізічнай культуры і спорту Рэспублікі Беларусь

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

«Заслужаны работнік фізічнай культуры і спорту Рэспублікі Беларусь» — ганаровае званне.

Ганаровае званне «Заслужаны работнік фізічнай культуры і спорту Рэспублікі Беларусь» прысвойваецца арганізатарам фізкультурнага руху, навукоўцам, работнікам калектываў фізічнай культуры, фізкультурных арганізацый, устаноў адукацыі, навукова-даследчых інстытутаў, якія працуюць у сферы фізічнага выхавання і спорту пятнаццаць і больш гадоў, за заслугі ў развіцці фізічнай культуры і спорту, у арганізацыйна-метадычнай, вучэбна-трэніравальнай, выхаваўчай, інжынерна-тэхнічнай, навукова-педагагічнай і гаспадарчай дзейнасці, удасканаленні сістэм фізічнага выхавання насельніцтва, масавага спорту, спорту вышэйшых дасягненняў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]