Гортальскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гортальскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Івацэвіцкі раён
Уключаў 3 населены пункты
Адміністрацыйны цэнтр Горталь
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 16 сакавіка 1987

Го́ртальскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр сельсавета — вёска Горталь.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Целяханскага раёна Пінскай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Лагішынскага раёна, з 25 снежня 1962 года — Пінскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — Івацэвіцкага раёна. Скасаваны 16 сакавіка 1987 года, тэрыторыя далучана да Целяханскага пассавета[1].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 3 вёскі: Вулька, Горталь і Соміна.

Зноскі

  1. Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 19 студзеня, 16 лютага, 16 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.