Лагішынскі раён
Лагішынскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940—1962 гадах. Утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Пінскай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей. Цэнтр — гарадскі пасёлак Лагішын. Плошча раёна 1,1 тыс. км² (1941 год). У 1940 годзе падзелены на 11 сельсаветаў. 25 снежня 1962 года Лагішынскі раён быў скасаваны, тэрыторыя далучана да Пінскага раёна.