Перайсці да зместу

Вулька Целяханская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Вулька Целяханская
Дарожны знак на ўездзе ў вёску
Дарожны знак на ўездзе ў вёску
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
615 чалавек (2005)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1645
Паштовы індэкс
225273
Аўтамабільны код
1
Вулька Целяханская (Беларусь)
Вулька Целяханская
Вулька Целяханская
Вулька Целяханская (Брэсцкая вобласць)
Вулька Целяханская
Вулька Целяханская

Ву́лька Целяха́нская[1] (трансліт.: Vuĺka Cieliachanskaja, руск.: Вулька Телеханская) — вёска ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Целяханскага сельсавета. Размешчана за 49 км ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Івацэвічы, на беразе Вулькаўскага (Варанскага) возера, якое ўваходзіла ў сістэму Агінскага канала.

Вядома паводле пісьмовых крыніц з XIX стагоддзя. У 1880 годзе — вёска ў Целяханскай воласці Пінскага павета Мінскай губерні, размяшчалася на беразе возера Вулька (Варанскае), якое ўваходзіла ў сістэму Агінскага канала. Налічвала 57 двароў, 209 жыхароў, якія займаліся ў асноўным сплавам лесу. Вёска з'яўлялася ўладаннем Пуслоўскіх.

Паводле перапісу 1897 года ў вёсцы было 135 двароў, 912 жыхароў, дзейнічалі хлебазапасны магазін, лясная ахова (2 будынкі, 15 жыхароў) і сядзіба (11 жыхароў), працавала карчма. У 1909 годзе ў вёсцы было 176 двароў.

У жніўні 1915 года лінія фронту ўстанавілася ўздоўж Агінскага канала і праходзіла праз Целяханы, Вульку-Целяханскую, Выганашчы, Выганашчанскае возера. Фронт стаяў тут да восені 1918 года.

Памятны знак на месцы лініі фронту 1915—1918 гадоў

З 1921 года — у складзе Польшчы. З 1939 года — у БССР. З 1940 года вёска Вулька-Целяханская з'яўлялася цэнтрам Целяханскага сельсавета ў Целяханскім раёне Пінскай вобласці. На той час у вёсцы было 202 двары, 1608 жыхароў.

У Вялікую Айчынную вайну з 1941 да 1944 года вёска была акупавана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія часткова спалілі вёску і загубілі 19 жыхароў. На фронце загінулі 28 вяскоўцаў.

У 1947 годзе вёска перайшла ў склад Выганашчанскага сельсавета, налічвала 211 гаспадарак. У 1951—52 гадах у вёсцы было 211 двароў, 1041 жыхар, вёска знаходзілася ў складзе калгаса «1 Мая». З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. З 8 жніўня 1959 года ў Лагішынскім раёне. З 25 снежня 1962 года ў Пінскім раёне. З 6 студзеня 1965 года ў Івацэвіцкім раёне. З 1979 года вёска перайшла ў склад Гортальскага сельсавета, а з 16 сакавіка 1987 года — у Целяханскі пасялковы савет[2].

  • XIX стагоддзе:
    • 1880 — 209 жыхароў, 57 двароў.
    • 1897 — 912 жыхароў, 135 двароў.
  • XX стагоддзе:
    • 1909 — 176 двароў.
    • 1940 — 1608 жыхароў, 202 двары.
    • 1951-52 — 1041 жыхар, 211 двароў.
    • 1959 — 1059 жыхароў.
    • 1970 — 996 жыхароў.
    • 1997 — 56 жыхароў, 242 двары.
  • XXI стагоддзе:
    • 2002 — 650 жыхароў, 242 гаспадаркі.
    • 2005 — 615 жыхароў, 232 гаспадаркі.

Інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]

На 2005 год у вёсцы дзейнічалі базавая школа, фельчарска-акушэрскі пункт, магазін. Па стане на студзень 2014 года ў вёсцы працуюць: базавая школа, магазін, аддзяленне паштовай сувязі, фельчарска-акушэрскі пункт, лазня, сельская бібліятэка, клуб.

На заходнім беразе Вулькаўскага возера знаходзіцца зона адпачынку з фестывальнай пляцоўкай, гасцініца "Целяханы" і Целяханскі псіха-неўралагічны дом-інтэрнат (былы санаторый "Палессе").

  • Савецкая
  • Першамайская
  • Камуністычная
  • Паўднёвая
  • Новая
  • Лугавая
  • Школьная
  • Калгасная
  • Цяністая
  • Набярэжная
  • Сонечная
  • завулак Паўднёвы

Прозвішчы жыхароў вёскі

[правіць | правіць зыходнік]

Найбольш распаўсюджанымі прозвішчамі ў вёсцы з'яўляюцца: Мялік, Струнеўскі, Купрыянчык, Юркевіч, Сліж. Радзей сустракаюцца прозвішчы Дзягцярык, Абрамчук, Кот, Дземковіч і інш.

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — Т. 3. — С. 326—328. — 528 с. — ISBN 985-11-0373-X.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 19 студзеня, 16 лютага, 16 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).