Ігар Пятровіч Барысаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ігар Пятровіч Барысаў
Ігар Пятровіч Барысаў
Імя пры нараджэнні Ігар Пятровіч Барысаў
Дата нараджэння 24 мая 1982(1982-05-24) (41 год)
Месца нараджэння Магілёў, Магілёўская вобласць, БССР
Грамадзянства БССР, Беларусь
Адукацыя
Партыя
Член у
Род дзейнасці палітык, палітык, журналіст, грамадскі дзеяч
Месца працы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Барысаў Ігар Пятровіч (нар. 24 траўня 1982, Магілёў) - беларускі палітык, рэдактар і журналіст. Магістр палітычных навук. Старшыня Беларуская сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).

Біяграфія

Нарадзіўся ў Магілёве ў сям'і працоўных. У 2004 г. скончыў Беларуска-Расійскі універсітэт (Магілёў). У 2009 г. - Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (Вільня). Мае дыпломы інжынера-электрыка і палітолага. Магістр палітычных навук. Жанаты, мае дзве дачкі.

У 2004-2006 гг. працаваў на заводзе "Магілёўліфтмаш", у 2009 – у арганізацыі “Служба камплектацыі трубаправодаў – завод палімерных труб”. У абодвух выпадках звольнены за палітычную дзейнасць. Цяпер працуе мэнэджарам у прыватнай фірме.

У 2018 г. пераехаў з сям'ёй у Мінск.

Партыйная дзейнасць

У БСДП уступіў у 2001г.. З 3 жніўня 2008 г. сябар ЦК БСДП, з 2009 г. адказны за партыйную працу ў Магілёўскай вобласці, сябар Прэзідыума БСДП. З 10 кастрычніка 2010 г. намеснік старшыні БСДП. З 13 сакавіка 2016 г. першы намеснік старшыні БСДП. З 11 сакавіка 2018 г. старшыня БСДП.

Журналісцкая і рэдактарская дзейнасць

Адзін з заснавальнікаў незалежнай рэгіянальнай газеты "НАШ Магілёў" - (2006-2017 гг.) Выйшла 102 нумары. Галоўны рэдактар газеты "НАШ Магілёў" з 2010 - 2017 гг. Галоўны рэдактар партыйнага часопіса Рабочай групы "Жанчыны БСДП" "Адлюстраванне". (2011-2016 гг.) Выйшла 9 нумароў. Галоўны рэдактар аналітычнага часопіса БСДП "Пазіцыя". (2018 - ) Аўтар брашур "Беларуская сацыял-дэмакратыя і дыктатура" (2014 г), "Што такое дэкрэт №3 і як яго абысці?" (2015г), ініцыятар распрацоўкі "Праграмы дзеянняў БСДП" (2017 г.) Рэгулярна выступае са сваімі артыкуламі ў газеце "Народная Воля" і сайце naviny.by.