Уладзімір Мікалаевіч Кудрэвіч
Уладзімір Мікалаевіч Кудрэвіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 (13) лістапада 1884 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 студзеня 1957 (72 гады) |
Месца смерці | |
Паходжанне | беларус |
Грамадзянства | |
Дзеці | Раіса Уладзіміраўна Кудрэвіч |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | пейзаж |
Член у | |
Узнагароды | Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уладзі́мір Мікала́евіч Кудрэ́віч (13 (25) лістапада 1884, Чавусы — 4 студзеня 1957) — беларускі жывапісец-пейзажыст. Бацька мастака Раісы Кудрэвіч.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і начальніка паштовага аддзялення. У двухлетнем узросце застаўся сіратою, выхоўваўся ў чужой сям’і. У 1898 закончыў вучобу ў царкоўна – прыходскай школе і паступіў у чатырохкласнае павятовае вучылішча, дзе настаўнік малявання звярнуў увагу на мастацкія здольнасці вучня. З надзеяй паступіць у Строганаўскае мастацка-прамысловае вучылішча юнак паехаў у Маскву, але марна: на казённы кошт яго не прынялі, а магчымасцей для атрымання матэрыяльных сродкаў ён не меў. У 1902 пайшоў на службу па месцу працы свайго памерлага айца, у Чавускую паштова – тэлеграфную кантору, і амаль адразу быў пераведзены ў Гомель на пасаду тэлеграфіста Лібава – Роменскай чыгункі.
У 1903 – 1906 Кудрэвіч вучыўся ў мастацкім вучылішчы г. Лібавы ў мастэрні іканапісца С. П. Васільева. Падчас вучобы ў Лібаве ў Кудрэвіча выявіўся акторскі талент. З 1907 ён іграў на сцэне, выконваў пераважна камедыйныя ролі.
У 1915 Кудрэвіч пераехаў ў Мінск. Пасля кастрычніка 1917 ён працаваў загадчыкам клуба Заходняй чыгункі, адначасова кіраваў мастацкай студыяй, выступаў на сцэне клуба ў якасці акцёра, выконваў абавязкі рэжысёра і дэкаратара спектакляў. У 1920 – х гадах займаўся педагагічнай дзейнасцю, актыўна ўдзельнічаў у мастацкім жыцці краіны, працаваў над новымі карцінамі.
У 1940 годзе ўступіў у Саюз мастакоў БССР.
У 1941 – 1944 жыў у эвакуацыі. Спачатку ў вёсцы Мартынаўка Аранбургскай вобласці, а з 1943 у горадзе Кемерава, дзе ўначаліў аддзяленне Саюза савецкіх мастакоў.
З 1944 года жыў і працаваў у г. Мінску.
Член праўлення Саюза савецкіх мастакоў БССР (1944 – 1948).
Дзяржаўныя ўзнагароды СССР: два ордэна «Знак Пашаны» (1944), (1949), медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (1945).
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1944).
Творчасць
Асноўныя працы: «Стары Мінск» (1921), «Млын» (1925), «Беларуская вёска» (1925), «Паглыбленне Арэсы» (1934), «Экскаватар на асушцы» (1938—1939), «БелДРЭС»(1940), «Па дарогах вайны» (1945—1946), «На рацэ Сож» (1945), «На Дняпры» (1947), «Глыбокае змярканне» (1947), «Свіслач. Ждановічы» (1951).
З 1909 года ўдзельнічаў у мастацкіх выстаўках.[1]
Зноскі
Літаратура
- Лейтман Ф. У. М. Кудрэвіч. — Мн., 1958.
- Бяспалы А. А. Пясняр беларускага пейзажу // Выяўленчае мастацтва Беларусі. — Мн., 1981.
- Фатыхава Г. З раніцы-настрой і працавітасць // Мастацтва. 1995. № 11
- Беларуская энцыклапедыя : У 18-ці т. Т. 8.- Мн., 1999.- С. 559.
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі :У 5-ці т. Т.3. Мн., 1986.- С.- 149—150.
- Нарадзіліся 13 лістапада
- Нарадзіліся ў 1884 годзе
- Нарадзіліся ў Чавусах
- Памерлі 4 студзеня
- Памерлі ў 1957 годзе
- Члены Беларускага саюза мастакоў
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Нарадзіліся 25 лістапада
- Мастакі XX стагоддзя
- Мастакі СССР
- Мастакі Беларусі
- Мастакі-пейзажысты Беларусі
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»