Будынак гасцініцы «Лівадзія»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Будынак гасцініцы «Лівадзія»

53°54′09″ пн. ш. 27°33′05″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад
Дата пабудовы 1888 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 711Е000001шыфр 711Е000001
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Будынак гасцініцы «Лівадзія» — будынак у Мінску, размешчаны ў квартале, які прымыкае да Верхняга Горада, па адрасе вуліца Рэвалюцыйная, 22. Пабудаваны ў XIX ст. з цэглы.

Гісторыя

У XVIII — першай палове XIX стагоддзяў на гэтым пляцы знаходзіліся будынкі мінскага кляштара бенедыкцінцаў, заснаванага ў 1700 годзе. У 1832 годзе кляштар бенедыкцінцаў быў зачынены, а яго маёмасць перададзена гарадскім уладам. Доўгі час будынкі былога кляштара выкарыстоўваліся як складскія памяшканні.

Да сярэдзіны XIX стагоддзя ўсе пабудовы былога кляштара бенедыкцінцаў былі разбураны, а яго тэрыторыя паступова забудавана жылымі дамамі. Гэтыя будынкі былі знішчаны падчас вялікага пажару 1881 года. У 1888 годзе мінскі мешчанін Берка Футэр пабудаваў на месцы страчанай драўлянай забудовы першай паловы XIX стагоддзя мураваны аднапавярховы жылы дом, які сваім галоўным фасадам выходзіў на Койданаўскую вуліцу, а таксама мураваны флігель і комплекс гаспадарчых пабудоў. У 1893 годзе ў гэтага дома быў дабудаваны другі паверх.

Жылы двухпавярховы дом, які выходзіў фасадам на Койданаўскую вуліцу, быў прамавугольны ў плане і накрыты двухсхільным дахам, аддзеленым ад сцяны прафіляваным карнізам. Галоўны фасад яго быў падзелены на два ярусы прафіляванай цягай. Аконныя і дзвярныя праёмы першага паверха прамавугольныя без ліштваў мелі драўляныя аканіцы. Другі паверх, які меў лучковыя аконныя праёмы з сандрыкамі, быў багата аздоблены дэкаратыўнымі ляпнымі элементамі. Пад вокнамі былі нішы з філёнгамі. Балконныя дзверы фланкіравалі круглыя калонкі. У паўднёва-заходняй частцы будынка знаходзілася праязная арка, перакрытая скляпеннямі.

Паводле інвентарызацыі 1910 года, тут знаходзілася гасцініца «Лівадзія», а астатнія памяшканні будынка выкарыстоўваліся пад жылыя кватэры. Акрамя таго, на першым паверсе знаходзіліся розныя крамы і лаўкі.

У 1920 годзе ў гатэлі «Лівадзія» спыняўся вядомы савецкі кінарэжысёр С. М. Эйзенштэйн. Захаваўся ліст, які ён пісаў сваёй маці з нумара гатэля:

" Эйзенштейн — маме. Минск, 4/VIII-20 Отель Ливадия

Из Смоленска я не писал, ибо и писать нечего было, и жизнь в течение месяца в теплушке к особо жизнерадостным письмам не располагала. Здесь же — прямо Европа. Совершенно свободно продаются, например, лимоны (и только 350 р. штука!), картофельная мука (200р.!), рис (1400 р.), миндаль, чернослив, грецкие орехи, цикорий, шоколады (от 600 р. («домашний» — немецко-польский-военный-какао-мед) до 4000 р. — настоящий Cailler!), эмалированная посуда, подтяжки, белье (идеальное), булки (200 р. штука) etс. Есть «кафэ», настоящая сельтерская с экстрактом (15 р. стакан). Сода чуть ни в каждом магазине (1000 р. фунт). В общем — все, кроме, кроме — денег. … Ехали из Смоленска неделю. Три дня стояли в знаменитом сожженном Борисове. Все станции по пути (и вокзал Минска) сожжены до тла, мосты разрушены — везде временные.

Сам Минск, помимо всех описанных «аттракционов», сам по себе, — очарователен: чистенький европейский городок, даже с «архитектурой», тоже новой — empire in Europe. Приписка на полях зелеными чернилами: "Днем и ночью электричество! Европа! Есть даже ДМС (300р.) и «Mode Parisiennes Ete 1920». (т.е. «Парижские моды лета 1920»).

"

Пасля 1920 года будынак быў нацыяналізаваны, а яго асноўныя памяшканні перароблены пад камунальныя кватэры.

У гады Другой сусветнай вайны будынак не пацярпеў. У выніку пасляваенных рамонтаў быў у значнай ступені страчаны дэкор фасадаў, а таксама металічныя краты балконаў. Да канца XX стагоддзя будынак выкарыстоўваўся пад жыллё.

Зноскі

Спасылкі