Сацыяльна-гуманітарны каледж (Магілёў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сацыяльна-гуманітарны каледж
Выява лагатыпа
Дата заснавання 1913
Тып каледж
Дырэктар Галіна Фёдараўна Клапоцкая
Размяшчэнне Сцяг Беларусі Магілёў
Адрас г. Магілёў, вул. Камсамольская, 18
sgk.msu.by

Сацыяльна-гуманітарны каледж установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова» — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў г. Магілёў. Размешчаны на плошчы Арджанікідзэ ў будынку былога рэальнага вучылішча, па адрасе вул. Камсамольская, 18.

Гісторыя

Будынак Магілёўскага рэальнага вучылішча

Магілёўскае педагагічнае вучылішча, заснаванае ў 1913 г., рыхтавала настаўніц для царкоўна-прыходскіх і народных школ Магілёва і Магілёўскай губерні. Выпускала ў год 25-30 чалавек. Размяшчалася ў двухпавярховым будынку былога рэальнага вучылішча, у якім у 1967 г. надбудаваны яшчэ два паверхі, часткова зменены галоўны фасад.

У 1922 г. створаны Беларускі педагагічны тэхнікум Народнага камісарыята асветы БССР. У 1956 г. да яго далучана Мінскае дашкольнае педвучылішча, і ён атрымаў назву Магілёўскае дашкольнае педагагічнае вучылішча, якое рыхтавала кадры для сістэмы дашкольнага выхавання. У 1974 г. вучылішчу прысвоена імя К. Д. Ушынскага. З 1989 г. — вышэйшае педагагічнае вучылішча імя К. Д. Ушынскага, з 1992 г. — Магілёўскі дзяржаўны педагагічны каледж. Тут рыхтавалі навучэнцаў па спецыяльнасцях педагогіка і методыка пачатковага навучання, педагогіка і псіхалогія дашкольная. Прымаліся асобы з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне было дзённае і завочнае.

У 2004 г. пераўтвораны ў Сацыяльна-гуманітарны каледж установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова». Пасля рэарганізацыі на базе агульнай сярэдняй адукацыі навучанне вялося па спецыяльнасці праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій, страхавая справа. У 2012 г. набору не было.

Вядомыя выпускнікі

Вядомыя выкладчыкі

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдактар Г. П. Пашкоў. — Мінск, 1999. — Т. 9. — С. 469.
  • Могилев : энциклопедический справочник / главный редактор И. П. Шамякин. — Минск, 1990. — С. 333.
  • Сачанка, А. З'ядналіся сталасць і маладосць / А. Сачанка // Пралеска. — 2003. — № 12. — С. 7-9.

Спасылкі