Васіль Каваль

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Васіль Каваль
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 17 жніўня 1907(1907-08-17)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 29 кастрычніка 1937(1937-10-29)[1] (30 гадоў)
Месца смерці:
Грамадзянства:
Альма-матар:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: пісьменнік, перакладчык
Валодае мовамі: руская і беларуская
Мова твораў: беларуская

Васіль Каваль (сапр. Васіль Пятровіч Кавалёў, 17 жніўня 1907, в. Сава, Горацкі раён, Магілёўская вобласць29 кастрычніка 1937) — беларускі пісьменнік.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У 1925 вучыўся на агульнаадукацыйных курсах пры Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі і восенню паступіў у Магілеўскі педагагічны тэхнікум, тады ж быў прыняты ў літаб'яднанне «Маладняк». Неўзабаве вярнуўся ў родную вёску. Пасля вучыўся на літаратурна-лінгвістычным аддзяленні педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1926-27, 1928-29), але кінуў вучобу і пайшоў на творчую працу. Пасля другога расколу «Маладняка» ў 1928 абраны членам Цэнтральнага Бюро аб'яднання і ўведзены ў рэдакцыйную групу часопіса «Маладняк», дзе застаўся пасля ўтварэння БелАПП. У 1931 актыўны ўдзельнік Беларускага літаратурнага аб'яднання Чырвонай Арміі і Флоту. У 1932-34 служыў у войску, быў ваенным журналістам газеты «Красноармейская правда» ў Смаленску. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1934. У 1936 рэпрэсіраваны, асуджаны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны ў Мінску. Рэабілітаваны ў 1957.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У друку пачаў выступаць з 1925. Дэбютаваў вершамі і лірычнымі замалёўкамі. У ранніх апавяданнях (зборнік «Як вясну гукалі», 1927) рамантычна-ўзнёслая вобразнасць, паэтычна-эмацыянальны арнаментальны стыль. Галоўныя тэмы твораў — адвечны побыт і праца беларускай вёскі (зборнікі «На загонах», 1928, «Крыніца», 1929). Пазбаўляючыся метафарычнасці, фальклорна-паэтычнай стылізацыі, ішоў да паглыбленага псіхалагізму, рэалістычнага адлюстравання рэчаіснасці, канкрэтна-рэалістычнай лепкі характараў (апавяданні «Шчасце Сілівея Зязюлі», «Ноч на моры», аповесць пра ваенных «Дзень палымнее», 1931-32). Для дзяцей напісаў аповесці «Санька-сігналіст» (1934), «Следапыты» (1936).

На беларускую мову пераклаў паасобныя творы А. Чэхава, М. Горкага, Б. Лаўранёва, К. Станюковіча, І. Мікітэнкі, І. Лэ, М. Канапніцкай і інш.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Як вясну гукалі:Апавяданні.Мн.,1927.
  • На загонах: Апавяданні.Мн.,1928.
  • Крыніца: Апавяданні.Мн.,1929.
  • Выбр. тв. Мн., 1932.
  • Санька-сігналіст: Апoвесць.Мн., 1936.
  • Выбранае: Аповесці і апавяданні. Мн., 1959.
  • Следапыты: Санька-сігналіст. Мн., 1961.
  • Избранное: Рассказы и повести. Мн.,1975

Зноскі

  1. Коваль Василий Петрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]