Баляслаў Рычардавіч Брэжга

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баляслаў Рычардавіч Брэ́жга
Дата нараджэння 31 сакавіка (12 красавіка) 1887[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 верасня 1957(1957-09-30)[1] (70 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, палітык, археолаг, археограф, палеограф, філолаг
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Баляслаў Рычардавіч Брэ́жга (31 сакавіка (12 красавіка) 1887 — 30 верасня 1957) — гісторык, археолаг, археограф, палеограф, філолаг. Доктар гісторыі (1933). Прафесар і прарэктар Маскоўскага археалагічнага інстытута (1918—1925). Прафесар Латвійскага ўніверсітэта.

Б. Р. Брэжга нарадзіўся ў Рэжыцкім павеце Віцебскай губерні. У 1910 годзе скончыў экстэрнам Віцебскую гімназію і паступіў на вучобу ў Маскоўскі археалагічны інстытут, які скончыў у 1916 годзе. З 1918 года Б. Р. Брэжга ў Віцебску, загадчык Віцебскага аддзялення Маскоўскага археалагічнага інстытута і з 1922 г. супрацоўнік Віцебскага губернскага архіва.

З 1922 года жыў у Латвіі. Прафесар Латвійскага універсітэта, у 1946—1957 гг. супрацоўнік Інстытута гісторыі і матэрыяльнай культуры АН Латвійскай ССР.

Памёр 30 верасня 1957 г. у Рызе, пахаваны там жа.

Навуковая дзейнасць

Б. Р. Брэжга вывучаў гісторыю сувязей Беларусі і Латвіі, гісторыю паўстання 1863—1864 гадоў на Віцебшчыне. Таксама займаўся вывучэннем дагаворных грамат Рыгі і Полацка, склаў бібліяграфію па гісторыі Беларусі, збіраў матэрыялы для параўнальнага аналізу беларускай мовы і латгальскага дыялекту. Аўтар больш за 120 друкаваных навуковых прац (каля 30 з іх прысвечаны гісторыі Віцебска і Полацка).

Сярод друкаваных прац:

  • Архівы і архіўная праца ў Віцебшчыне, 1925;
  • Адносіны палачан і латышоў у VIII—XVIII стст., 1926;
  • Замкі Віцебшчыны, 1933;
  • Нарысы па гісторыі сялянскіх рухаў у Латгаліі 1577—1907, 1956

і інш.

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Літаратура

  • Памяць: Гіст.-дакументальная хроніка Віцебска: У 2-х кн. Кн. 2-я / Рэд. кал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — 680 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0257-1.
  • Беларусь: Энцыклапедычны даведнік / Рэдкал.: Б. І. Сачанка і інш. — Мн.: БелЭн, 1995. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Міхаіл Пішчулёнак. Віцебшчына архіўная. // Беларусі гістарычны часопіс, № 4, 2002 г.