Парк Чалюскінцаў (станцыя метро)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Парк Чалюскінцаў»
руск.: Парк Челюскинцев
Маскоўская лінія
Мінскі метрапалітэн
Дата адкрыцця 30 чэрвеня 1984
Праектная назва Парк імя Чалюскінцаў
Раён Першамайскі
Тып аднаскляпеністая дробнага залажэння
Колькасць платформаў 1
Тып платформы астраўная
Даўжыня платформы, м 102
Архітэктары Барыс Алегавіч Юрцін, К. Вязгін[d], Уладзімір Мікалаевіч Крывашэеў і В. А. Сокал[d]
Мастакі Міцічкін[d] і Юрый Індрыксан[d]
Узведзена Мінскметрабуд
Выхад да вуліц Прасп. Незалежнасці, вул. Талбухіна, вул. Калініна і пл. Калініна
Наземны транспарт А: 25, 37, 89э, 91, 100
Час адкрыцця 5:42
Час закрыцця 2:07
Код станцыі 120
Суседнія станцыі Маско́ўская і Акадэмія навук
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Парк Чалюскінцаў (трансліт.: Park Čaliuskincaŭ) — станцыя Маскоўскай лініі Мінскага метрапалітэна. Размешчана на Маскоўскай лініі, паміж станцыямі «Маскоўская» і «Акадэмія навук».

Гісторыя

Станцыя «Парк Чалюскінцаў» пачала ўзводзіцца ў 1977 годзе ў складзе першай чаргі Мінскага метрапалітэна. Менавіта тут была ўбіта першая паля будучага метрапалітэна. Станцыя ўрачыста была адкрыта 30 чэрвеня 1984 года разам з першымі 8-ю станцыямі Маскоўскай лініі.

Выхады

Выхады станцыі размешчаны каля парку імя Чалюскінцаў, батанічнага саду і гадзіннікавага завода «Луч». Непадалёк ад станцыі размешчана Дзіцячая чыгунка.

Фотагалерэя

Зноскі

Спасылкі