Перайсці да зместу

Курган Дружбы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Помнік
Курган Дружбы
56°10′16″ пн. ш. 28°09′05″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне на стыку граніц Беларусі, Расіі, Латвіі
Архітэктар Л. Брэль, В. Гразноў, С. Капроў, Я. Кавалеўскі, Л. Хаюцін
Дата пабудовы 1959 год
Статус Герб Расіі Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 6010333000№ 6010333000
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Курган Дружбы (лат.: Draudzības kurgāns, руск.: Курган Дружбы) — манумент на стыку граніц Латвіі, Расіі і Беларусі, за 5 км на поўнач ад в. Прошкі.

Ліпавая алея

Насыпаны ў 1959 г. (адкрыты 3 ліпеня 1959 г.) на тэрыторыі Латвіі ў памяць баявой садружнасці партызан Беларусі, Латвіі і Расійскай Федэрацыі[1]. Аўтары комплексу — архітэктары Л. Брэль, В. Гразноў, С. Капроў, Я. Кавалеўскі, Л. Хаюцін[2]. Ад Кургана пракладзены 3 алеі: у бок Беларусі абсаджана бярозамі, Расійскай Федэрацыі — клёнамі, Латвіі — ліпамі. На вяршыні Кургапа расце дуб — сімвал непарушнай дружбы братніх рэспублік. Побач з Курганом пастаўлены памятныя знакі ў гонар Прошкаўскай падпольнай камсамольскай арганізацыі (на беларускім баку), Героя Савецкага Саюза Іманта Янавіча Судмаліса (на латышскім баку) і сакратара Себежскага паднольнага райкома камсамола Марыі Сілівестраўны Пынты (на расійскім баку)[1].

Штогод у першую нядзелю ліпеня па Кургане Дружбы праводзіліся масавыя ўрачыстасці — традыцыйныя сустрэчы працоўных, былых воінаў і партызан 3 братніх рэспублік — РСФСР, Латвіі і Беларусі[1].

Зноскі

  1. а б в Т. Р. Чуракова. 685. Курган Дружбы // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл.
  2. Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)

Літаратура