Казімір Глаcко

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 17:10, 20 чэрвеня 2021, аўтар ХомоБот (размовы | уклад) (re-categorisation per CFD, typos fixed:   → з дапамогай AWB)
Казімір Глаcко
польск.: Kazimierz Hłasko, лац.: Casimirus Hlasko, англ.: Casimir Hlasko
Дата нараджэння 2 сакавіка 1784(1784-03-02)
Дата смерці 27 студзеня 1831(1831-01-27) (46 гадоў)
Месца смерці Ірландыя
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера тэалогія
Месца працы Полацкая езуіцкая акадэмія, Клонгоўз Вуд каледж (Ірландыя)
Навуковая ступень доктар тэалогіі
Навуковае званне прафесар
Альма-матар Полацкая езуіцкая акадэмія

Казімір Глаcко (польск.: Kazimierz Hłasko, лац.: Casimirus Hlasko, англ.: Casimir Hlasko; 2 сакавіка 178427 студзеня 1831, Клонгоўз, Ірландыя[1]) – дзеяч каталіцкага касцёла і Ордэна езуітаў; доктар тэалогіі, прафесар Полацкай езуіцкай акадэміі і Клонгоўз Вуд каледжа (Ірландыя).

12 жніўня 1799 г. уступіў у Таварыства Ісуса і на працягу двух гадоў праходзіў выпрабаванні ў Полацкім навіцыяце. Вывучаў нямецкую мову ў Дынабургу (1801-1802) і філасофію ў Полацку (1802-1804). Выкладчык у класе інфімы і нямецкай мовы (1804-1805), а потым – рыторыкі, паэтыкі, геаметрыі, алгебры і нямецкай мовы (1805-1806) у Віцебску. У 1806-1807 гг. – выкладчык рыторыкі, паэтыкі, алгебры і нямецкай мовы у Дынабургу, у 1807-1808 гг. – намеснік рэгента канвікта і выкладчык нямецкай мовы ў Мсціславе, а ў 1808-1809 гг. – выкладчык рыторыкі, паэтыкі, алгебры, геаметрыі і нямецкай мовы ў Оршы[2]. У 1811 г. высвечаны на ксяндза[1].

Скончыўшы чатырохгадовы курс тэалогіі ў Полацкай езуіцкай акадэміі (1813) працаваў у сваёй альма-матэр як прафесар логікі, метафізікі і матэматыкі (1814-1817), логікі метафізікі і заалогіі (1818-1819), логікі, дыялектыкі, метафізікі і этыкі (1819-1820). Таксама выкладаў грамадзянскае права. 15 жніўня 1817 г. склаў апошнія зарокі[2].

Пасля забароны дзейнасці Таварыства Ісуса ў Расійскай імперыі (1820) разам з двума іншымі полацкімі езуітамі - Францішкам Ксаверыям Стахоўскім і Адамам Пятрышчам - быў накіраваны ў Ірландыю. Працуючы са снежня 1820 г. як прафесар дагматычнай і маральнай тэалогіі Клонгоўз Вуд каледжа (англ.: Clongowes Wood College, лац.: Collegium Cluense; знаходзіцца каля горада Клэйн, графства Кілдэр), зрабіў значны ўнёсак у развіццё адукацыйнай праграмы гэтай на той час буйнейшай ірландскай навучальнай установы езуітаў[3][4][5]. (З верасня 1888 г. па чэрвень 1891 г. у гэтым прэстыжным каледжы, пакуль бацька мог аплаціць яго адукацыю, вучыўся знакаміты пісьменнік і паэт Джэймс Джойс[6]).

Казімір Глаcко памёр у Клонгоўз 27 студзеня 1831 г.[7] і пахаваны на мясцовых могілках побач з іншымі айцамі езуітамі[8].

Зноскі

  1. а б Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
  2. а б Catalogs SJ 1774-1829. Russiae.
  3. Oliver, George. Collections towards illustrating the biography of the Scotch, English, and Irish Members, S.J. – Exeter: W.C.Featherstone, 1838. – p. 231.
  4. Catalogs SJ 1774-1829. Hiberniae.
  5. Irish Jesuits since 1800 The Irish Monthly. Vol. 18, No. 199 (Jan., 1890), p. 9.
  6. Джеймс Джойс (1882-1941)
  7. Menology of the Society of Jesus. English-Speaking Assistancy: Comprising the Provinces of England, Ireland, Maryland and Missouri, Together with the Missions of Canada and New Orleans. Volume I. – London: Manresa Press, 1902. – p. 36.
  8. Spain, Maureen. CLONGOWES CEMETERY. Le Chéile Community Magazine. January 2015, № 331. – pp. 4-5.

Літаратура

  • Блинова, Т. Б. Иезуиты в Беларуси. Роль иезуитов в организации образования и просвещения / Т. Б. Блинова. — Гродно : ГрГУ, 2002. — 427 с.
  • Giżycki, J. M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — 288 s.
  • Irish Jesuits since 1800. The Irish Monthly. Vol. 18, No. 199 (Jan., 1890), pp. 1–16.
  • Menology of the Society of Jesus. English-Speaking Assistancy: Comprising the Provinces of England, Ireland, Maryland and Missouri, Together with the Missions of Canada and New Orleans. Volume I. — London: Manresa Press, 1902. — 331 p.