Яноўскі сельсавет (Краснапольскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яноўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Краснапольскі раён
Уключае 16 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Яноўка
Дата ўтварэння 22 лютага 1977
Насельніцтва (2009) 930
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт

Яно́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Яноўка.

Утвораны 22 лютага 1977 года ў Краснапольскім раёне Магілёўскай вобласці БССР у складзе 10 населеных пунктаў (Галузы, Казелле, Калінінскі, Касцягаўка, Курбакі, Ленінскі, Лесавы, Малінаўка, Перадавы і Яноўка), якія раней уваходзілі ў склад Горскага раёна[1]. 25 ліпеня 2008 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Высакаборскага сельсавета (8 населеных пунктаў: вёскі Брылёўка, Буглаі, Забор’е, Какойск, Лешчанка, Палуж 1, Палуж 2 і пасёлак Зарэчча)[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 930 чалавек[3], з іх 93,9 % — беларусы, 4,6 % — рускія, 0,8 % — украінцы[4].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 лютага 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 9 (1527).
  2. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 25 июля 2008 г. № 8-15 Об изменении административно-территориального устройства Краснопольского района
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.