Яноўскі сельсавет (Краснапольскі раён)
Яноўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Краснапольскі раён |
Уключае | 15 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Яноўка |
Дата ўтварэння | 22 лютага 1977 |
Насельніцтва (2019) | 663 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Афіцыйны сайт |
Яно́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Яноўка.
Утвораны 22 лютага 1977 года ў Краснапольскім раёне Магілёўскай вобласці БССР у складзе 10 населеных пунктаў (Галузы, Казелле, Калінінскі, Касцягаўка, Курбакі, Ленінскі, Лесавы, Малінаўка, Перадавы і Яноўка), якія раней уваходзілі ў склад Горскага сельсавета[1]. 27 снежня 2006 года скасавана вёска Гарэзна[2]. 25 ліпеня 2008 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Высакаборскага сельсавета (8 населеных пунктаў: вёскі Брылёўка, Буглаі, Забор’е, Какойск, Лешчанка, Палуж 1, Палуж 2 і пасёлак Зарэчча)[3]. Не пазней 2009 года скасавана вёска Буглаі.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 930 чалавек[4], з іх 93,9 % — беларусы, 4,6 % — рускія, 0,8 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 663 чалавекі[6].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 лютага 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 9 (1527).
- ↑ Пералік найменняў геаграфічных аб’ектаў, спыніўшых сваё існаванне за 2006—2008 гг. Архівавана 20 красавіка 2022. (руск.)
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 25 июля 2008 г. № 8-15 Об изменении административно-территориального устройства Краснопольского района Архівавана 10 ліпеня 2021.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.