Васіль Захаравіч Корж

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 15:05, 5 лютага 2022, аўтар InternetArchiveBot (размовы | уклад) (Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8.6)
Васіль Захаравіч Корж
Мянушка Камароў
Дата нараджэння 1 студзеня 1899(1899-01-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 мая 1967(1967-05-05)[1] (68 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў Інтэнацыянальныя брыгады, Савецкі партызанскі рух і Народны камісарыят унутраных спраў СССР[3]
Гады службы 1921—1946
Званне
Генерал-маёр
Генерал-маёр
Камандаваў Пінскім партызанскім злучэннем
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Чырвонай Зоркі
У адстаўцы намеснік міністра лясной гаспадаркі БССР (1949 — 1953), старшыня калгаса "Партызанскі край" Салігорскага раёна (1953 - 1963)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Васіль Захаравіч Корж (1 студзеня (13 студзеня) 1899, вёска Хорастава, цяпер Салігорскі раён, Мінская вобласць — 5 мая 1967, Мінск) — адзiн з арганiзатараў i кiраўнiкоў партызанскага руху на Беларусi ў Вялiкую Айчынную вайну. Генерал-маёр (1943), Герой Савецкага Саюза (1944). Член УКП(б) з 1929 (з 1952 КПСС).

Удзельнік партызанскага руху ў Заходняй Беларусі ў 1922—1925, грамадзянскай вайны ў Іспаніі 1936—1939. З 1940 загадчык сектара Пінскага абкама КП(б)Б. Арганізаваў і ўзначаліў адзін з першых на Беларусі партызанскіх атрадаў, які з чэрвеня 1941 вёў баі з нацыстамі. Увосень 1941 на чале атрада разам з партызанамі Палесся і Міншчыны прайшоў рэйдам па раёнах Палескай і Мінскай абл. Член Пінскага падпольнага абкама КП(б)Б і камандзір Пінскага партызанскага злучэння. Скончыў Ваенную акадэмію Генштаба (1949). У 1949—1953 намеснік міністра лясной гаспадаркі БССР, потым да 1963 старшыня калгаса «Партызанскі край» Салігорскага раёна.[5]

Зноскі

Спасылкі