Вольга Аляксандраўна Лапо

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вольга Аляксандраўна Лапо
Дата нараджэння 19 красавіка 1948(1948-04-19) (76 гадоў)
Месца нараджэння
Адукацыя
Прафесія балерына
Тэатр
Узнагароды

Вольга Аляксандраўна Лапо (19 красавіка 1948, Гомель) — беларуская артыстка балета. Узнагароджана медалём Францыска Скарыны (2020).[1][2]

Біяграфія

У 1967 годзе скончыла Беларускае харэаграфічнае вучылішча, у 1982 годзе — Мінскі інстытут культуры.

У 19671988 гадах — артыстка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі. Дэбютавала партыяй Сольвейг («Пер Гюнт» на музыку Э. Грыга).

Танцоўшчыца лірыка-драматычнага плана, з поспехам выступала ў камедыйных ролях. Выконвала галоўныя партыі ў класічных і сучасных балетах: Марыя («Бахчысарайскі фантан» Б. Асаф’ева), Кітры («Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Папялушка («Папялушка» С. Пракоф’ева), Ева («Стварэнне свету» А. Пятрова), Каламбіна («Арлекінада» Р. Дрыга), Джулія («Альпійская балада» Я. Глебава), Фрыгія («Спартак» А. Хачатурана), Радысачка («Чыпаліна» К. Хачатурана), вальс («Шапэніяна» на музыку Ф. Шапэна).

У 19891992 працавала ў Дамаску (Сірыя), дзе арганізавала першую дзіцячую балетную школу ў Акадэміі мастацтваў.

Выкладчыца ў Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжа.[1]

У 2016 годзе ў выдавецтве «Чатыры чвэрці» выйшла дакументальная аповесць пра балет «Саркис и Лаппочка», галоўныя героі якой — Віктар Саркісьян і Вольга Лапо.[3]

Сям’я

Муж — народны артыст Беларусі Віктар Саркісьян.[1]

Зноскі

Літаратура

Спасылкі