Эдвард Грыг
| Эдвард Грыг | |
|---|---|
| нарв.: Edvard Hagerup Grieg | |
| | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Імя пры нараджэнні | нарв.: Edvard Hagerup Grieg |
| Дата нараджэння | 15 чэрвеня 1843[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 4 верасня 1907[1][2][…] (64 гады) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Краіна | |
| Бацька | Аляксандр Грыг |
| Маці | Гесіна Хагеруп |
| Жонка | Ніна Хагеруп |
| Дзеці | Аляксандра (памерла ва ўзросце 1 года ад менінгіту) |
| Альма-матар | |
| Музычная дзейнасць | |
| Педагог | Carl Reinecke[d] |
| Прафесіі | кампазітар, піяніст |
| Інструменты | фартэпіяна |
| Жанры | класічная музыка |
| Узнагароды | |
| Аўтограф |
|
Э́двард Хагеруп Грыг (нарв.: Edvard Hagerup Grieg; 15 чэрвеня 1843, Берген, Нарвегія — 4 верасня 1907, Берген, Нарвегія) — нарвежскі кампазітар перыяду рамантызму, музычны дзеяч, піяніст, дырыжор. Буйнейшы прадстаўнік нарвежскай кампазітарскай школы. Член Шведскай каралеўскай музычнай акадэміі (1872), Французскай акадэміі прыгожых мастацтваў (1889), ганаровы доктар музыкі Кембрыджскага (1893) і Оксфардскага (1906) універсітэтаў.
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ў Лейпцыгскай кансерваторыі (1858-62, клас К.Райнэке), а таксама ў Н. Гадэ і інш. Разам з кампазітарам Р. Нурдракам, які паўплываў на станаўленне яго творчай індывідуальнасці, і інш. арганізаваў міжскандынаўскае музычнае таварыства «Эўтэрпа» (1864, Капенгаген). 3 1866 жыў у Крысціяніі (Осла), сябраваў з паэтам і драматургам Б. Б'ёрнсанам, паводле п'ес якога напісаў шэраг музычна-сцэнічных твораў, у т.л. незакончаную оперу «Улаф Тругвасан», музыку да п'есы «Сігурд Крыжаносец», 1872; эскізы да оперы «Арнульт Геліне», да меладрамы для чытальніка і аркестра «Бергліёт», шмат рамансаў і песень. У 1871 заснаваў канцэртнае Музычнае таварыства (цяпер Філарманічнае таварыства). У 1880-90-я г. набыў сусветную славу як кампазітар, дырыжор, піяніст. У 1898 у Бергене арганізаваў І фестываль нарвежскай музыкі (праводзяцца і цяпер, з 1953 — штогадовыя фестывалі яго музыкі).
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Творчасць Грыга фармавалася пад уплывам нарвежскай народнай культуры. Яго творчасць глыбока нацыянальная, з рысамі нямецкага рамантызму. Майстар фартэпіяннай («Лірычныя п'есы» і інш. цыклы) і камерна-вакальнай музыкі (каля 150 рамансаў і песень). Яркі індывідуальны стыль Э.Грыга, тонкага каларыста, у многім блізкі да музыкі імпрэсіянізму. Ён па-новаму трактаваў санатную форму (струнны квартэт, 3 санаты для скрыпкі і фартэпіяна; санаты для віяланчэлі і фартэпіяна, для фартэпіяна), драматызаваў і сімфанізаваў форму варыяцый («Старанарвежскі раманс з варыяцыямі» для аркестра, «Балада» для фартэпіяна і інш.) і канцэрта (канцэрт для фартэпіяна з аркестрам, 1868). У шэрагу твораў увасобіў вобразы народных легенд і паданняў (2 аркестровыя сюіты з музыкай да драмы «Пер Гюнт» Г. Ібсена, 1888, 1896; фартэпіянныя п'есы «Шэсце гномаў», «Кобальд»). Апрацоўваў нарвежскія народныя мелодыі. Пад уздзеяннем фальклору скпаліся характэрныя для Э.Грыга стылістычныя прыёмы і асаблівасці гармоніі і рытмікі. Выступаў як музычны крытык (аўтабіяграфічны нарыс «Мой першы поспех», 1905; артыкул «Моцарт і яго значэнне для сучаснасці», 1906, і інш.).
Творчасць Эдварда Грыга стала эпохай у развіцці нарвежскага мастацтва.
Зноскі
- ↑ а б Edvard Grieg // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Edvard Hagerup Grieg // Norsk biografisk leksikon — Kunnskapsforlaget. — ISSN 2464-1502 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Григ Эдвард // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- ↑ Find a Grave — 1996.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эдвард Грыг- Эдвард Грыг: Ноты твораў на International Music Score Library Project
- Афіцыйны сайт Трольхаўген Архівавана 2 красавіка 2015. (нарв.) (ням.) (англ.)
- Нарадзіліся 15 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1843 годзе
- Нарадзіліся ў Бергене
- Памерлі 4 верасня
- Памерлі ў 1907 годзе
- Памерлі ў Бергене
- Пахаваныя ў Нарвегіі
- Выпускнікі Лейпцыгскай вышэйшай школы музыкі і тэатра
- Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святога Олафа
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Кампазітары паводле алфавіта
- Кампазітары Нарвегіі
- Кампазітары XIX стагоддзя
- Кампазітары XX стагоддзя
- Асобы на марках