Ёдгар Абід

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ёдгар Абід
Ёдгор Обид
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 15 снежня 1940(1940-12-15) (83 гады)
Месца нараджэння
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, паэт, дысідэнт
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Ёдгар Абід (узб.: Ёдгор Обид; нар. 15 снежня 1940, Ташкент) — узбекскі паэт і дысідэнт. Стварыў слова «башызм», якое апісвае сярэднеазіяцкую дыктатуру.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 15 снежня 1940 года. Служыў у войску. У 1975—1981 гадах вучыўся ў Літаратурным інстытуце імя Максіма Горкага. За свае вершы быў сасланы ў Сібір (1981—1985). У 1989 годзе стаў членам руху «Бірлык», з якога хутка выйшаў. У 1992 годзе пад пагрозай арышту з’ехаў з Узбекістана, пасля чаго жыў у Азербайджане, Грузіі, Турцыі і Расіі. У Расіі, дзе пражыў тры гады, супрацоўнічаў з узбекскай службай Радыё «Свабода». У Маскве паэта тройчы збівалі невядомыя[1]. У 1996 годзе стаў лаўрэатам прэміі Human Rights Watch. У 1997 годзе прыязджае ў Аўстрыю[2]. Стыпендыят праекта горада Грац «Пісьменнікі ў выгнанні» (1997—1998)[3]. У 2003 годзе атрымаў грамадзянства Аўстрыі[4]. У 2007 годзе стаў членам Міжнароднага ПЭН-клуба ў выгнанні. Стварыў слова «башызм», якое апісвае ўзбекскую дыктатуру Іслама Карымава[1].

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Аўстрыйскі кампазітар Томас Турнхэр напісаў музыку для хора на некалькі вершаў паэта[5][6]. У 2019 годзе быў створаны кароткаметражны фільм «Meine Träume toben», прысвечаны дысідэнту[7].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Уладзіслаў Гарбацкі.. «Я веру, што беларусы хутка выбяруцца з пасткі, расстаўленай дыктатарам». Новы Час (15 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2021. Праверана 31 студзеня 2021.
  2. Бахадыр Мусаев.. Боль и любовь узбекского поэта Едгора Обида. ЦентрАзия (4 лістапада 2009). Праверана 31 студзеня 2021.
  3. Jodgor Obid. Kulturvermittlung Steiermark. Праверана 31 студзеня 2021.
  4. Die gefährliche Poesie des Jodgor Obid. Der Standard (3 верасня 2007). Праверана 31 студзеня 2021.
  5. Уладзіслаў Гарбацкі. «Я веру, што беларусы хутка выберуцца з пасткі, пастаўленай дыктатарам» // Новы Час. — 5 студзеня 2021. — № 1 (709). — С. 11. Архівавана з першакрыніцы 4 лютага 2021.
  6. Werkliste von Thomas Thurnher. Musikdokumentationsstelle des Landes Vorarlberg. Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2012. Праверана 15 студзеня 2022.
  7. Daniela Buchegger.. Meine Träume toben: Poetisches Porträt über den usbekischen Dichter Jodgor Obid. Kleinezeitung.at (13 сакавіка 2019). Праверана 15 студзеня 2022.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]