Грац
Горад
Грац
Graz
| ||||||||||||||||||||||||||||
Грац (ням.: Graz, славенск.: Gradec) — горад на паўднёвым усходзе Аўстрыі, цэнтр федэральнай зямлі Штырыя. Грац — другі па велічыні горад Аўстрыі, налічвае больш 290 тысяч жыхароў (2010 год).
Стары горад Граца належыць да найлепш захаваных цэнтраў гарадоў у Еўропе, у 1999 годзе ён быў уключаны ЮНЕСКА ў Спіс сусветнай спадчыны.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Назва горада пайшла ад славенскага слова Gradec, якое азначае «малы замак». Гэта даказвае, што горад узнік на месцы старажытнага славянскага паселішча. Першыя згадкі аб Грацы адносяцца да 881 года, які ў гэты час быў уласнасцю ўладароў Штырыі. У 1281 годзе Грац атрымаў гарадскія правы ад Рудольфа I Габсбурга. З першай паловы ХV стагоддзя і да XVII стагоддзя Грац быў сталіцай штырыйскай веткі дынастыі Габсбургаў. Пад іх уладай горад атрымаў значнае развіццё, у XVI стагоддзі на гары Шлосберг быў пабудаваны замак для абароны ад туркаў. У 1586 годзе ў Грацы ўзнік першы універсітэт. У 1809 годзе горад быў абложаны, але не ўзяты напалеонаўскімі войскамі.
Дзякуючы свайму геаграфічнаму становішчу, горад Грац апынуўся на скрыжаванні адразу некалькіх культур: нямецкай, балканскай і міжземнаморскай. Шмат стагоддзяў архітэктары і мастакі з гэтых рэгіёнаў мянялі аблічча горада, які стаў своеасаблівым «плавільным катлом» для розных нацыянальных традыцый. У час знаходжання пад уладай Габсбургаў Грац прадстаўляе сабою адначасова тыповы і ўнікальны горад Цэнтральнай Еўропы. Кожная эпоха і кожная культура знайшла на яго вуліцах сваё архітэктурнае ўвасабленне, і часта гэта не шараговыя пабудовы, а шэдэўры. Тут готыка суседнічае з мадэрнам, а барока не супярэчыць ракако. У горадзе можна адчуць атмасферу Сярэдневякоўя, заплутаўшы ў яго вузкіх завулках ці трапіўшы ў арсенал, дзе захоўваецца адна з самых вялікіх у свеце калекцый зброі. Гадзіннікавая вежа, якая засталася ад замка Шлосберг, разбуранага напалеонаўскімі войскамі, як і раней адбівае гарадскі час, пры гэтым маленькая стрэлка паказвае хвіліны, а вялікая — гадзіны.
У нашы дні Грац з'яўляецца важным прамысловым, культурным і турыстычным цэнтрам. У горадзе знаходзяцца 4 універсітэты і 2 вышэйшыя школы, у якіх вучацца каля 40 тыс. студэнтаў. Грац быў культурнай сталіцай Еўропы ў 2003 годзе і горадам кулінарных задавальненняў у 2008 годзе. У горадзе атрымалі развіццё веласіпедная, машынабудаўнічая, хімічная, харчовая і тэкстыльная галіны прамысловасці. Міжнародны кірмаш Граца з'яўляецца важным камерцыйным і прамысловым мерапрыемствам паўднёва-ўсходняй Еўропы.
Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]
- Грацкі ўніверсітэт імя Карла і Франца
- Грацкі медыцынскі ўніверсітэт
- Грацкі ўніверсітэт музыкі і выканальніцкага мастацтва
- Грацкі тэхнічны ўніверсітэт
Памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]
Транспарт[правіць | правіць зыходнік]
У горадзе працуе трамвайная сістэма — Грацкі трамвай.
Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]
Ковентры, Вялікабрытанія (1948)
Монтклэр (англ.: Montclair,_New_Jersey), Нью-Джэрсі, ЗША (1950)
Гронінген, Нідэрланды (1965)
Дармштат, Германія (1968)
Тронхейм, Нарвегія (1968)
Пула, Харватыя (1972)
Трыест, Італія (1973)
Марыбор, Славенія (1987)
Печ, Венгрыя (1989)
Дуброўнік, Харватыя (1994)
Санкт-Пецярбург, Расія (2001)
Любляна, Славенія (2001)
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Тысяча чудес света. — СПб: ООО «СЗКЭО», 2007. — 336 с.
- ↑ а б Elke Kahr ist neue Grazer Bürgermeisterin — Österreichischer Rundfunk, 2021. Праверана 19 лютага 2022.