Іаан (Помер)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іаан (Помер)
Іаан (Помер)
Епіскап Слуцкі
11.3.1912 — 4.4.1913
Царква Руская праваслаўная царква
Пераемнік Феафілакт (Кляменцьеў)

Адукацыя
Дзейнасць палітык, праваслаўны епіскап, праваслаўны святар, Eastern Orthodox monk
Месца працы
Імя пры нараджэнні лат.: Jānis Pommers
Нараджэнне 6 (18) студзеня 1876
Смерць 12 кастрычніка 1934(1934-10-12) (58 гадоў)
Пахаванне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Епіскап Іаан (у свеце: Яніс Помер; 18 снежня 1876, хутар Ілзессала, Вендэнскі павет, Ліфляндская губерня — 30 верасня 1934, Рыга) — праваслаўны дзеяч, свяшчэннамучанік, рэктар Літоўскай духоўнай семінарыі (1907—1912), епіскап Слуцкі (1912—1913).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Латыш. Скончыў Рыжскую духоўную школу і семінарыю (1897), Кіеўскую духоўную акадэмію (1904). Працаваў настаўнікам у Ляўданскай царкоўна-прыходскай школе. 23 верасня 1903 года пасвечаны ў іерадыякана, 13 ліпеня 1904 года — у іераманаха.

Скончыў акадэмію са ступенню кандыдыта багаслоўя. Выкладаў у Чарнігаўскай, з 1906 года у Валагодскай семінарыях. 26 верасня 1907 года ўзведзены ў сан архімандрыта. У 1908 годзе прызначаны рэктарам Віленскай (Літоўскай) духоўнай семінарыі, адначасова служыў настаяцелем у віленскім Троіцкім манастыры.

11 сакавіка 1912 года пасвечаны ў епіскапа Слуцкага, вікарыя Мінскай епархіі. З 1912 года — епіскап Адэскі, з 1913 года — епіскап Таганрогскі, з 20 верасня 1917 года — епіскап Цвярскі.

У 1918 годзе накіраваны ў Пензу, узведзены ў сан архіепіскапа. Арыштаваны савецкімі ўладамі ў канцы 1919 — пачатку 1920 года. Вызвалены ў сакавіку 1920 года.

З 21 чэрвеня 1921 года — архіепіскап рыжскі і латвійскі. Выбіраўся ў Латвійскі сейм (1925). З 1 снежня 1926 года аднавіў работу Рыжскай духоўнай семінарыі. Быў забіты невядомымі ў ноч з 29 на 30 верасня 1934 года. Пахаваны на Пакроўскіх могілках у Рызе.

24—25 верасня 2001 года Саборам Латвійскай Праваслаўнай Царквы праслаўлены як мясцовашанаваны святы. Мошчы захоўваюцца ў Рыжскім кафедральным саборы. У лютым 2002 года Сінодам Беларускай праваслаўнай царквы далучаны да Сабор беларускіх святых як свяшчэннамучанік. Абраз з часцінкай мошчаў святога маецца ў Жыровіцкім манастыры[1].

Зноскі

  1. Свяшчэннамучанік Іаан (Помер), епіскап Слуцкі, архіепіскап Рыжскі і Латвійскі . Прыход Свята-Петра-Паўлаўскага сабора горада Мінска (12 верасня 2011). Праверана 4.2.2019.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]