Поль-Анры Сандаага Даміба
Поль-Анры Сандаага Даміба | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
фр.: Paul-Henri Sandaogo Damiba | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Рок Кабарэ (як прэзідэнт Буркіна-Фасо) | ||||||
Пераемнік | Ібрагім Траорэ | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
2 студзеня 1981 (43 гады) |
||||||
Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
Адукацыя | |||||||
Род войскаў | Узброеныя сілы Буркіна-Фасо[1] | ||||||
Званне | падпалкоўнік[d] | ||||||
Бітвы | Паўстанне джыхадзістаў у Буркіна-Фасо | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Поль-Анры Сандаага Даміба (2 студзеня 1981, Уагадугу, Верхняя Вольта) — ваенны і дзяржаўны дзеяч Буркіна-Фасо. Прэзідэнт Патрыятычнага руха за ахову і аднаўленне.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў ваенную школу ў Парыжы[2]. Мае ступень магістра ў галіне крыміналістыкі Кансерваторыі мастацтва і рамёстваў і сертыфікат эксперта па абароне ў галіне кіравання, камандавання і стратэгіі.
У часы праўлення прэзідэнта Блез Кампаарэ з’яўляўся супрацоўнікам Палка бяспекі прэзідэнта (РСП). У перыяд з 2015 да 2019 года Поль-Анры Даміба ўзначальваў узброеныя падраздзяленні Буркіна-Фасо, якія ў рэгіёнах Саэль і Поўнач вялі барацьбу з тэрарыстычнымі фарміраваннямі.
У студзені 2021 года двойчы прапаноўваў прэзідэнту Рок Кабарэ выклікаць падраздзяленні групы Вагнера для барацьбы з ісламістамі на поўначы краіны. Апошні матываваў сваю адмову тым, што гэта можа пагоршыць адносіны з заходнімі краінамі[3]. У снежні 2021 года прэзідэнт Рок Кабарэ прызначыў Даміба камандуючым 3-й ваеннай акругай.
У студзені 2022 года здзейсніў ваенны пераварот і стаў часовым кіраўніком дзяржавы. Яго рэжым не змог ліквідаваць праблему з радыкаламі і нават саступіў некаторыя тэрыторыі джыхадзістам і іншым баевікам. 30 верасня ў Буркіна-Фасо адбыўся новы ваенны пераварот, у выніку якога часовы прэзідэнт Поль-Анры Сандаага Даміба быў скінуты. Яго места заняў Ібрагім Траорэ[4][5]. Даміба пакінуў Буркіна-Фасо і накіраваўся ў Тога[6].
Працы
[правіць | правіць зыходнік]- Armées ouest-africaines et terrorisme: réponses incertaines / Paul-Henri Sandaogo Damiba. — 2021. — 160 p. — ISBN 978-2-38326-135-3.
Зноскі
- ↑ а б https://www.blackpast.org/global-african-history/people-global-african-history/paul-henry-sandaogo-damiba-1981/
- ↑ Gormezano, David. «Burkina Faso: la France a-t-elle joué un rôle dans le renversement du président Roch Kaboré?» (фр.). France 24 (25 студзеня 2022). Праверана 27 студзеня 2022.
- ↑ Burkina: le chef des mutins avait proposé à Kaboré de faire appel au groupe Wagner (фр.). Agence d'information d'Afrique Centrale (22 студзеня 2022). Праверана 27 студзеня 2022.
- ↑ Ndiaga, Thiam (2022-10-01). "Burkina Faso soldiers announce overthrow of military government". Reuters. Праверана 2022-10-01.
- ↑ Burkina Faso army captain announces overthrow of military government (англ.). France 24 (30 верасня 2022). Праверана 1 кастрычніка 2022.
- ↑ СМИ: президент Буркина-Фасо подал в отставку и отбыл из страны (руск.). ТАСС (2 кастрычніка 2022). Праверана 2 кастрычніка 2022.