Перайсці да зместу

Ваенны пераварот у Буркіна-Фасо (студзень 2022)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ваенны пераварот у Буркіна-Фасо
Асноўны канфлікт: Пояс пераваротаў
Дата 23—24 студзеня 2022
Месца Уагадугу, Буркіна-Фасо
Вынік Рок Кабарэ зрынуты, улада перайшла да ПРАА
Праціўнікі
Буркіна-Фасо Урад Буркіна-Фасо Узброеныя сілы
Камандуючыя
Рок Кабарэ Поль-Анры Сандаага Даміба
Жыльбер Д’ендэрэ
Агульныя страты
2[1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ваенны пераварот у Буркіна-Фасо — ваенны пераварот, здзейснены ў студзені 2022 года ўзброенымі сіламі Буркіна-Фасо. У выніку падзей зрынуты прэзідэнт краіны Рок Кабарэ[2].

Перадгісторыя

[правіць | правіць зыходнік]

У 2014 годзе ў Буркіна-Фасо адбылося паўстанне, падчас якога быў скінуты Блез Кампаарэ — прэзідэнт, што кіраваў краінай з 1987 года[3]. У 2015-м дзяржаву ўзначаліў Рок Марк Крысціян Кабарэ[3].

З 2015 года ў Буркіна-Фасо вядуць актыўную дзейнасць арганізацыі «Ісламская дзяржава» «Ансар уль-Іслам» і «Аль-Каіда»[3]. У 2021 годзе тэрарысты забілі больш за 2 тысячы мірных жыхароў[3]. З 2019 года з-за дзейнасці баевікоў у некаторых правінцыях быў уведзены рэжым надзвычайнага становішча[3][4].

У лістападзе 2021 года пасля таго, як тэрарысты забілі 49 вайскоўцаў і 4 мірных жыхароў ля залатой шахты на поўначы краіны, у Буркіна-Фасо ўспыхнулі масавыя пратэсты. Пратэстоўцы выказвалі незадаволенасць недастатковым узроўнем бяспекі і недастатковым забеспячэннем Узброеных Сіл харчаваннем. У выніку пратэстаў з пасады сышоў прэм’ер-міністр Ласіна[3].

11 студзеня 2022 года па падазрэнні ў падрыхтоўцы ваеннага перавароту быў затрыманы шэраг вайскоўцаў[3][5][6].

19 студзеня 2022 года ў Буркіна-Фасо быў абмежаваны доступ да сацыяльнай сеткі Facebook, якую ўлады назвалі «адным з інструментаў дэстабілізацыі ў краіне». Таксама з’явіліся паведамленні аб перабоях у рабоце Інтэрнэту[3].

22 студзеня ва Уагадугу зноў пачаліся пратэсты. Пратэстоўцы патрабавалі адстаўкі ўрада і перадачы ўлады вайскоўцам[3].

У ноч з 22 на 23 студзеня з’явіліся паведамленні аб стральбе каля рэзідэнцыі прэзідэнта[3][6][7]. Улады назвалі тое, што адбылося «актамі дэманстрацыі незадаволенасці з боку вайскоўцаў»[3]. Армейцы патрабавалі адстаўкі ўрада, павелічэння колькасці ваеннаслужачых, выдзялення дадатковых сродкаў на барацьбу з тэрарыстамі і кампенсацыі сем’ям загінуўшых таварышаў па службе[3]. У ходзе стральбы была пашкоджана машына прэзідэнта[8].

23 студзеня з’явіліся паведамленні аб перабоях у рабоце мабільнай сувязі і Інтэрнэту ў краіне[3][9]. Быў уведзены каменданцкі час, які дзейнічаў з 20:00 па 05:30[3].

Пратэстоўцы падпалілі штаб-кватэру кіруючай партыі «Народны рух за прагрэс»[3][10]. Пратэсты пачаліся і ў іншых гарадах краіны, а грамадзянскія пратэстоўцы заявілі аб салідарнасці з ваеннымі[3].

Раніцай 24 студзеня пачалі паступаць паведамленні аб арышце Крысціяна Кабарэ на адной з ваенных баз, вайскоўцы патрабавалі ад яго сыходу ў адстаўку[2][3][11]. СМІ паведамілі аб тым, што сям’я прэзідэнта пакінула краіну[12]. Армейцы таксама вызвалілі асуджанага за спробу перавароту ў 2015 годзе генерала Жыльбэра Д’ендэрэ[13][14].

24 студзеня прэзідэнт Буркіна-Фасо размясціў у сваім Twitter наступнае паведамленне[15]:

" Наш народ перажывае цяжкія часы. Менавіта ў гэты момант мы павінны абараніць нашы дэмакратычныя дасягненні. Я заклікаю тых, хто ўзяўся за зброю, скласці яго ў імя вышэйшых інтарэсаў народа краіны. Менавіта праз дыялог мы павінны вырашыць нашы супярэчнасці. "

Прэзідэнт не ўдакладніў сваё месцазнаходжанне[9].

У той жа дзень група з 14 вайскоўцаў у прамым эфіры дзяржаўнага тэлеканала абвясціла аб узяцці ваеннымі ўлады ў краіне, роспуску ўрада і парламента, прыпыненні дзеяння Канстытуцыі і закрыцці межаў Буркіна-Фасо да асобага распараджэння[16][17].

Новы рэжым не змог ліквідаваць праблему з радыкаламі і нават саступіў некаторыя тэрыторыі джыхадзістам і іншым баевікам. 30 верасня 2022 года ў Буркіна-Фасо адбыўся новы ваенны пераварот, у выніку якога часовы прэзідэнт Поль-Анры Сандаага Даміба быў скінуты. Яго места заняў Ібрагім Траорэ.

  1. ↑ Two Died in Burkina Coup Last Month, Says Junta Leader / A. Abelson — NYC: 2022. — ISSN 1077-8039; 2769-9692
  2. 1 2 В Буркина-Фасо военные задержали президента (руск.). РБК. Праверана 24 студзеня 2022.
  3. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 Мятеж военных и сообщения об аресте президента. Что происходит в Буркина-Фасо. ТАСС. Праверана 24 студзеня 2022.
  4. ↑ В Буркина-Фасо продлили чрезвычайное положение на полгода (руск.). РИА Новости (12 студзеня 2019). Праверана 24 студзеня 2022.
  5. ↑ В Буркина-Фасо за подготовку переворота арестовали военных (руск.)(недаступная спасылка). ИА REGNUM. Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 2022. Праверана 24 студзеня 2022.
  6. 1 2 Ирина Шелудкова. Стрельба в Уагадугу (руск.). euronews (23 студзеня 2022). Праверана 24 студзеня 2022.
  7. ↑ AP: около резиденции президента Буркина-Фасо слышны выстрелы. ТАСС. Праверана 24 студзеня 2022.
  8. ↑ Burkina Faso President Kabore ‘detained’ by mutinous soldiers (англ.). www.aljazeera.com. Праверана 24 студзеня 2022.
  9. 1 2 На странице лидера Буркина-Фасо в Twitter появился призыв к мятежникам сложить оружие. ТАСС. Праверана 24 студзеня 2022.
  10. ↑ Протестующие в Буркина-Фасо разграбили штаб-квартиру правящей партии (руск.). www.kommersant.ru (23 студзеня 2022). Праверана 24 студзеня 2022.
  11. ↑ СМИ сообщили о возможном задержании президента Буркина-Фасо (руск.). РИА Новости (24 студзеня 2022). Праверана 24 студзеня 2022.
  12. ↑ СМИ: семья президента Буркина-Фасо покинула страну (руск.). РИА Новости (24 студзеня 2022). Праверана 24 студзеня 2022.
  13. ↑ СМИ: мятежники в Буркина-Фасо освободили осужденного генерала (руск.). РИА Новости (24 студзеня 2022). Праверана 24 студзеня 2022.
  14. ↑ В Буркина-Фасо военные мятежники освободили осуждённого генерала Дьендере (руск.)(недаступная спасылка). ИА REGNUM. Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 2022. Праверана 24 студзеня 2022.
  15. ↑ Notre Nation vit des moments difficiles. Nous devons en ce moment précis sauvegarder nos acquis démocratiques. J'invite ceux qui ont pris les armes à les déposer dans l'intérêt Supérieur de la Nation. C'est par le dialogue et l'écoute que nous devons régler nos contradictions.RK (фр.). Twitter. Праверана 24 студзеня 2022.
  16. ↑ Никита Голяшкин. Военные в Буркина-Фасо объявили о взятии власти в стране в свои руки (руск.). Известия (24 студзеня 2022). Праверана 25 студзеня 2022.
  17. ↑ Военные в Буркина-Фасо объявили о взятии власти в стране в свои руки. ТАСС. Праверана 25 студзеня 2022.