Іван Іванавіч Баброў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іван Іванавіч Баброў
Дата нараджэння 1905
Месца нараджэння
Дата смерці 1 лістапада 1943(1943-11-01)
Месца смерці
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна

Іван Іванавіч Баброў (сакавік 1905, в. Малыгіна, Кашынскі раён, Калінінская вобласць — 1 лістапада 1943, Івацэвіцкі раён) — адзін з кіраўнікоў камуністычнага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Брэсцкай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Член КПСС з 1925. Скончыў Вышэйшую школу партарганізатараў пры ЦК ВКП(б) (1940). З сакавіка 1940 года загадчык аддзела, з сакавіку 1941 года сакратар Брэсцкага абкама КП(б)Б. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны палітработнік на Заходнім фронце, выкладчык у ваеннай школы[1].

Са жніўня 1942 г. у аддзеле кадраў ЦШПР, з лістапада 1942 г. у распараджэнні БШПР. З сакавіка 1943 памочнік упаўнаважанага БШПР па Брэсцкай вобласці, сакратар Брэсцкага падпольнага абкама КП(б)Б, адначасова намеснік камандзіра Брэсцкага партызанскага злучэння. Загінуў у баі з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў в. Бялавічы Івацэвіцкага раёна[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Бобров Иван Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 61. — 737 с.