Іван Іванавіч Будзевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іван Іванавіч Будзевіч
Дата нараджэння 25 снежня 1940(1940-12-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 студзеня 2014(2014-01-18) (73 гады)
Род дзейнасці вучоны
Навуковая сфера Біятэхналогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук
Альма-матар

Іван Іванавіч Будзевіч (25 снежня 1940, горад Ліда, Гродзенская вобласць — 18 студзеня 2014) — беларускі вучоны ў галіне біятэхналогіі ў жывёлагадоўлі. Доктар сельскагаспадарчых навук (1992), прафесар (1996). Член-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1996—2002), член-карэспандэнт НАН Беларусі (2003).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут (1968). З 1968 г. галоўны заатэхнік Упраўлення сельскай гаспадаркі Смалявіцкага райвыканкама Мінскай вобласці. З 1976 г. малодшы навуковы супрацоўнік, вучоны сакратар, з 1985 г. загадчык лабараторыі, з 1988 г. загадчык аддзела, у 1996—2003 гг. намеснік дырэктара па навуковай рабоце, адначасова загадчык лабараторыі Беларускага навукова-даследчага інстытута жывёлагадоўлі, у 2003—2007 гг. навуковы супрацоўнік, у 2007—2014 гг. навуковы кансультант Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па жывёлагадоўлі.

Навуковы і практычны ўклад[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы ў галіне біятэхналогіі ўзнаўлення сельскагаспадарчых жывёл, біятэхналогіі рэпрадукцыі буйной рагатай жывёлы. Упершыню ў рэспубліцы ажыццявіў комплексныя даследаванні тэарэтычных, метадычных і практычных аспектаў біятэхналогіі трансплантацыі эмбрыёнаў у малочнай і мясной жывёлагадоўлі, якія дазваляюць значна паскорыць стварэнне высокапрадукцыйных статкаў жаданых генатыпаў. На падставе вывучэння ўплыву розных біялагічных, тэхналагічных фактараў, гарманальнага і біяхімічнага статусу арганізму жывёл, вывучэння абмену рэчываў ім прапанавана тэарэтычнае абгрунтаванне і ажыццёўлена комплексная распрацоўка найбольш дасканалых метадаў атрымання, захоўвання і перасадкі біяматэрыялу, якія з’яўляюцца галоўнымі звёнамі ў тэхналагічным працэсе трансплантацыі эмбрыёнаў буйной рагатай жывёлы.

Аўтар больш за 200 навуковых прац, 15 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў. Падрыхтаваў 7 кандыдатаў навук.

Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Организация и опыт внедрения метода трансплантации эмбрионов в Белоруссии // Молочное и мясное скотоводство. 1992.
  • Состояние, практика использования и перспективы трансплантации эмбрионов в селекции крупного рогатого скота Республики Беларусь. Мн., 1998.
  • Новые биотехнологические методы в ускорении селекционного процесса крупного рогатого скота (совм. с И. П. Шейко) // Аграрная наука на рубеже ХXI века. Материалы общего собрания Академии аграрных наук РБ. Мн., 2000.
  • О некоторых результатах научных разработок в технологии искусственного воспроизводства свиней. 2007.
  • Оплодотворяющая способность спермы и транмиссия чужеродной ДНК потомству от первичных по гену лактоферрина человека козлов-производителей. 2010.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]