Іван Іванавіч Пірожнік
Іван Іванавіч Пірожнік | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 студзеня 1952 (69 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | географ |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар геаграфічных навук[d] |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Іван Іванавіч Пірожнік (2 студзеня 1952, пас. Міжрэчча, Клічаўскі раён, Магілёўская вобласць) — прафесар, доктар геаграфічных навук, дэкан геаграфічнага факультэта БДУ. Загадчык кафедрай эканамічнай геаграфіі замежных краін (з 2002).
Навучанне[правіць | правіць зыходнік]
У 1973 годзе скончыў геафак БДУ, потым аспірантуру на кафедры эканамічнай геаграфіі замежных краін.
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
У 1976 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Эканоміка-геаграфічныя праблемы фарміравання тэрытарыльных рэкрэацыйных сістэм і рэкрэацыйнага раянавання ў буйным эканамічным раёне (на прыкладзе Беларускай ССР)».
У 1993 годзе на паседжанні навуковага савета факультэта біялогіі і навук пра Зямлю Ягелонскага ўніверсітэта (Кракаў, Польшча) абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Сацыяльна-геаграфічныя тэндэнцыі развіцця і тэрытарыяльнай арганізацыі турысцкага абслугоўвання (на прыкладзе СССР у 1976—1990 гг.)».
Навуковае званне прафесара прысвоена ў 1997 г. Таксама з’яўляецца прафесарам Люблянскага і Кракаўскага ўніверсітэтаў.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2001), нагрудны знак Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік адукацыі» (2009), прэмія імя А. Н. Сеўчанкі БДУ (2003).
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Геополитика в современном мире : учебное пособие для вузов / И. И. Пирожник. — Минск, 2008.
- География мирового океана : пособие для студентов вузов / И. И. Пирожник, Г. Я. Рылюк, Я. К. Еловичева. — Минск, 2007.
- Пірожнік Іван Іванавіч // // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2001. — Т. 12. — С. 382.
- Пирожник Иван Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 79.
- Пірожнік Іван Іванавіч // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, 1921—2001. — Минск, 2001. — С. 222—223.
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 2 студзеня
- Нарадзіліся ў 1952 годзе
- Нарадзіліся ў Клічаўскім раёне
- Выкладчыкі геаграфічнага факультэта БДУ
- Дактары геаграфічных навук
- Выпускнікі геаграфічнага факультэта БДУ
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Выдатнікі адукацыі Беларусі
- Географы Беларусі
- Выкладчыкі БДУ
- Дэканы факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі БДУ