Іван Ігнатавіч Шальманаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іван Ігнатавіч Шальманаў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 5 верасня 1936(1936-09-05) (83 гады)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: пісьменнік

Іван Ігнатавіч Шальманаў (5 верасня 1936 г., вёска Каромка, Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі празаік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У 1955 г. скончыў Рагінскую сярэднюю школу і быў прызваны ў рады Савецкай Арміі. З 1958 г. працаваў на Мінскім цагельным заводзе, качагарам на паравозе, слесарам на розных прадпрыемствах Мінска. З 1968 г. - літсупрацоўнік рэдакцыі газеты «Связист Белоруссии», рэдактар на Беларускім радыё. З 1975 г. - рэдактар, намеснік дырэктара Мінскага абласнога Дома народнай творчасці, у 1976-1979 гг. - старшы рэдактар Мінскага эксперыментальна-канструктарскага тэхналагічнага бюро скургалантарэйнай і фурнітурнай прамысловасці. У 1981 г. скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. З таго часу працуе на Беларускім радыё.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Першае апавяданне "Сябры" надрукавана ў 1960 г. (газета «Чырвоная змена»). Аўтар зборніка апавяданняў «Дзень пачаўся» (1969) і аповесці «Цагельня» (1977).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Іван Ігнатавіч Шальманаў // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.