Іван Іосіфавіч Купчынаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Іосіфавіч Купчынаў
Дата нараджэння 30 кастрычніка 1908(1908-10-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 кастрычніка 1988(1988-10-05) (79 гадоў)
Грамадзянства  Расійская імперыя,  СССР
Навуковая сфера геадэзія
Месца працы Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Чырвонай Зоркі
Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларускай ССР

Іван Іосіфавіч Купчы́наў[1] (30 кастрычніка 1909, Горкі5 кастрычніка 1988) — вучоны ў галіне геадэзіі і педагог, доктар тэхнічных навук (1962), прафесар (1963), Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1968).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў горадзе Горкі. У 1931 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. Працаваў ва ўстановах Народнага камісарыята земляробства БССР, выкладаў у сельскагаспадарчых навучальных установах[2]. З 1945 года працаваў у тапаграфічных і пошукавых экспедыцыях[2]. З 1954 года — у Беларускім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту, з 1962 года на пасадзе загадчыка кафедрай інжынернай геадэзіі.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар больш за 70[2] навуковых прац і падручнікаў інжынернай геадэзіі, ураўноўванню геадэзічных сетак, праграмаванню ўраўняльных вылічэнняў на ЭВМ. Займаўся даследаваннямі тэрыторыі БССР і пытаннямі абгрунтавання перспектыўнага развіцця народнай гаспадаркі.

Сярод апублікаванага:

  • Уравновешивание сетей триангуляции и полигонометрии. — М., 1962. (у сааўтарстве);
  • Геодезия при крупном промышленном строительстве. 2 изд. — М., 1965. (разам з С. М. Лебедзевым);
  • Инженерная геодезия. — М., 1968. (у сааўтарстве).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
  2. а б в Купчинов Иван Иосифович // Знаменитые люди Гомельщины (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]