Іван Аляксандравіч Пыр’еў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Аляксандравіч Пыр’еў
Дата нараджэння 4 (17) лістапада 1901[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 лютага 1968(1968-02-07)[2][3] (66 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Ада Войцік[d], Марына Аляксееўна Ладыніна і Ліянела Іванаўна Пыр’ева[d]
Дзеці Андрэй Іванавіч Ладынін[d]
Месца працы
Прафесія кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр, палітык
Кірунак камедыя і драма
Прэміі
Сталінская прэмія
Узнагароды
IMDb ID 0701576
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іван Аляксандравіч Пыр’еў (руск.: Ива́н Алекса́ндрович Пы́рьев; 4 (17) лістапада 1901, с. Камень, Барнаульскі павет, Томская губерня — 7 лютага 1968, Масква) — савецкі кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр, педагог, грамадскі дзеяч. Народны артыст СССР (1948). Лаўрэат шасці Сталінскіх прэмій (1941, 1942, 1943, 1946, 1948, 1951).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1923 годзе скончыў акцёрскае аддзяленне Дзяржаўнай эксперыментальнай тэатральнай майстэрні, вучыўся там жа на рэжысёрскім аддзяленні. З 1925 года пачаў дзейнасць у кінематографе. Працаваў сцэнарыстам і рэжысёрам на кінастудыях «Дзяржкіно», «Пралеткіно», «Саюзкіно» (цяпер — «Масфільм»). З 1926 года — памочнік рэжысёра на фільмах Юрыя Тарыча.

У 1936 годзе на экраны СССР выйшаў яго фільм «Партыйны білет», для якога паэт Павел Васільеў паслужыў правобразам галоўнага антыгероя — «шпіёна», «дыверсанта» і «ворага народа» (Васільеў расстраляны ў 1937 годзе).

Усенародную папулярнасць набылі яго музычныя камедыі «Багатая нявеста», «Трактарысты», «Свінарка і пастух», «Кубанскія казакі», рамантычныя музычныя фільмы «У шэсць гадзін вечара пасля вайны», «Казанне пра зямлю Сібірскую». Ва ўсіх гэтых фільмах сыграла галоўныя ролі яго жонка — актрыса Марына Ладыніна.

Таксама вядомы сваімі экранізацыямі твораў Фёдара Дастаеўскага «Ідыёт» (1958) і «Браты Карамазавы» (1969).

У 1954—1957 гадах — дырэктар кінастудыі «Масфільм», затым кіраваў там жа творчым аб’яднаннем «Прамень». З 1956 года — ініцыятар стварэння і кіраўнік (да 1960) Вышэйшых рэжысёрскіх курсаў пры «Масфільме». Быў галоўным рэдактарам галоўнага друкаванага органа кінематаграфістаў — часопіса «Мастацтва кіно», намеснікам старшыні Вялікага мастацкага савета Міністэрства кінематаграфіі СССР. Заснавальнік і першы кіраўнік Саюза кінематаграфістаў СССР. У 1957—1965 гадах — старшыня яго аргкамітэта.

У 1956 годзе ўступіў у КПСС. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 3-га склікання. 7 лютага 1968 года, вярнуўшыся са здымак, памёр у сне.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
  2. а б в Пырьев Иван Александрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. Ivan Pyr'ev // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.