Іван Аляксандравіч Сцебут

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Іван Аляксандравіч Сцебут (12 лютага 1833, горад Вялікія Лукі, Пскоўская вобласць — 20 кастрычніка 1923) — рускі і беларускі вучоны-аграном, адзін з заснавальнікаў раслінаводства на Беларусі, прафесар (1860).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Горы-Горацкі земляробчы інстытут (1854 цяпер Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія). Пасля заканчэння інстытута пакінуты працаваць памочнікам упраўляючага вучэбнай фермай (1854—1858). У 1858 Міністэрствам дзяржаўнай маёмасці камандзіраваны за мяжу для падрыхтоўкі да прафесарскага звання. Быў слухачом ва ўніверсітэтах Германіі, Бельгіі, Англіі, Францыі. У 1860 прызначаны прафесарам Горы-Горацкага земляробчага інстытута, вёў курс земляробства. Навукова-даследчая праца была звязана з Горы-горацкім вопытным полем, на якім ён заклаў шэраг вопытаў па вывучэнню севаабаротаў, вапнаванню і прымяненню ўгнаенняў, распрацаваў праект рэарганізацыі вопытнага поля ў вопытную сельскагаспадарчую станцыю. У 1865 абараніў магістрскую дысертацыю «Вапнаванне глебы». У 1865—1894 прафесар Пятроўскай земляробчай лясной акадэміі ў Маскве, узначаліў першую ў Расіі кафедру раслінаводства. Праводзіў работу па падбору і агратэхніцы палявых культур, прымяненню ўгнаенняў. Удзельнік кангрэсаў і з'ездаў па сельскай гаспадарцы, кіраваў работай шматлікіх камітэтаў і камісій, выступаў з лекцыямі і дакладамі, арганізатар правядзення першых з'ездаў па сельскагаспадарчай вопытнай справе (1901, 1902). У 1898—1908 старшыня Вучонага камітэта Міністэрства земляробства. Удзельнічаў у распрацоўцы Палажэння аб сельскагаспадарчых вопытных установах. Адзін з заснавальнікаў у Пецярбургу (1904) вышэйшых жаночых сельскагаспадарчых курсаў (Сцебутаўскія курсы). Заснавальнік і рэдактар журнала «Русское сельское хозяйство».

Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]

У 1959 устаноўлены бюст на тэрыторыі Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. Яго імем названа адна з вуліц Горак.

Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Известкование почвы (1865).
  • Гипсовые почвы (1868).
  • Культура растений, ее основание и средства" (1869)
  • О возделывании подсолнечника в России (1870).
  • Возделывание льна (1872).
  • Статьи о русском сельском хозяйстве, его недостатках и мерах к его усовершенствованию, 1857—1882. — М.,1883.
  • Сельскохозяйственное знание и сельскохозяйственное образование. — М.,1870,1889.
  • Коллекции по культуре сахарной свекловицы (1892).
  • Возделывание хлебных зерновых растений (1893).
  • Об акклиматизации новых и малоизвестных растений в различных местностях России (1905).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).