Перайсці да зместу

Іван Багданавіч Саламярэцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Багданавіч Саламярэцкі
Дата смерці 1602[1]
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Багдан Васілевіч Саламярэцкі[1]
Маці Фядора Юр’еўна Гальшанская[d][1][2]
Жонка Беата з Дольскіх[d] і Малгажата з Лысакоўскіх[d]
Дзеці Мікалай Леў Саламярэцкі

Іван Багданавіч Саламярэцкі (?—1602) — дзяржаўны дзеяч ВКЛ.

З роду князёў Саламярэцкіх. Бацька Багдан Васілевіч Саламярэцкі (пам. 1565), маці Фядора Юр’еўна Гальшанская (пам. каля 1576).

Выступаў супраць Берасцейскай уніi (1596), у 1599 годзе ўдзельнiчаў у сумесным саборы 1599 праваслаўных i пратэстантаў у Вiльнi. Заснаваў у Высоцку Успенскую царкву. У 1598 атрымаў каралеўскі прывілей на маставое ў маёнтку Высоцку.

Меў маёнткі Асташын (Новагародскае ваяводства); Плешчанiчы, Гогалiца (Менскі павет); Высоцк (Пінскі павет).

Першая жонка Беата Дольская, дзяцей у шлюбе не было. Другая жонка Малгажата з Лысакоўскіх, у шлюбе нарадзіліся сын Мікалай Леў, дачка Кацярына.

  • Сліж Н. Малодшая галіна княжацкага роду Саламярэцкіх на Піншчыне // Arche. 2011. № 3 (102). С. 225—234, іл.