Іван Васільевіч Бабушкін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Іван Васілевіч Бабушкін)
Іван Васільевіч Бабушкін
Дата нараджэння 3 (15) студзеня 1873
Месца нараджэння
Дата смерці 5 (18) студзеня 1906 (33 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Партыя
Род дзейнасці палітык, журналіст
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іва́н Васі́льевіч Ба́бушкін (3 снежня (15 снежня1873, сяло Ледзенскае Тацёмскага павета Валагодскай губерні, Расійская імперыя — 5 студзеня (18 студзеня1906, станцыя Мысава ў Бураціі, Расійская імперыя) — прафесійны рэвалюцыянер, бальшавік-іскравец. Вядомы пад партыйнымі псеўданімамі Мікалай Мікалаевіч (руск.: Николай Николаевич), Багдан (руск.: Богдан), Навіцкая (руск.: Новицкая) і іншымі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Іван Васільевіч Бабушкін нарадзіўся 3 снежня (15 снежня1873 года ў сям’і селяніна ў сяле Ледзенскае. У цяперашні час гэта сяло мае імя Бабушкіна, раённы цэнтр Бабушкінскага раёна Валагодскай вобласці. З малых гадоў Іван працаваў: спачату быў «хлопчыкам» у лаўцы, потым (з 1887 да 1891 года) — вучнем слесара ў тарпеднай майстэрні Кранштата. Улетку 1891 года паступіў слесарам у паравозна-механічную майстэрню на Сямянікаўскі завод у Пецярбургу, дзе і працаваў да 1896 года.

Шлях Бабушкіна да рэвалюцыі пачаўся ў 1894 годзе, калі ён пачаў займацца ў кіруемым Леніным працоўным марксісцкім гуртку. Наступным годам Бабушкін ужо актыўна працуе ў Пецярбургскім Саюзе барацьбы за вызваленне працоўнага класа. Ён стаў заснавальнікам новых рабочых гурткоў і бібліятэк, праводзіў працу не толькі з працоўнымі свайго прыдпрыемства, але і на Аляксандраўскім і Шкляным заводах. У студзені 1896 года арыштаваны, у лютым 1897 года — сасланы ў Екацярынаслаў (праходзіў па справе Саюза барацьбы за вызваленне працоўнага класа). У Екацярынаславе Бабушкін працягвае рэвалюцыйную дзейнасць, дапамагаючы стварыць мясцовы філіял «Саюза» (снежань 1897), Екацярынаслаўскі камітэт РСДПП (кастрычнік 1898) і ў 1900 годзе нелегальную газету «Южный рабочий». Актыўна супрацоўнічаў з ленінскай «Іскрай» (руск.: Искра) як карэспандэнт і агент газеты.

У 1900—1901 гадах Бабушкін дзейнічаў у якасці агента «Іскры» ў розных гарадах Расійскай імперыі (Масква, Смаленск, Полацк, Арэхава-Зуева, Іванава). Пад яго кіраўніцтвам у кастрычніку 1901 года была створана Арэхава-Багародская арганізацыя РСДПП, што першая ў краіне прызнала «Іскру» сваім цэнтральным органам друку. У снежні 1901 года Бабушкін быў арыштаваны на пасяджэнні Арэхава-Багародскага камітэта РСДПП, у 1902 здолеў збегчы з Екацярынаслаўскай турмы і перабрацца да Лондана. У кастрычніку таго ж года вярнуўся ў Расію, удзельнічаў у спрэчках з «эканамістамі» і зубатаўцамі. У 1903 годзе Бабушкіна зноў арыштоўваюць і ссылаюць да Верхаянска (Якуція). Быў амніставаны ў 1905 годзе.

У час Рэвалюцыі 1905 года быў членам Іркуцкага і Чыцінскага камітэтаў РСДПП, працаваў у газеце бальшавікоў «Забайкальскі працоўны» (руск.: Забайкальский рабочий). Быў адным з кіраўнікоў Чыцінскага ўзброенага паўстання (з Александрам Курнатоўскім і Антонам Касцюшка-Валюжанічам).

13 студзеня 1906 года пакінуў Чыту. Разам з пяццю таварышамі суправаджаў састаў са зброяй для рабочых у Іркуцку. Яны былі захоплены экспедыцыяй генерала Аляксандра Мелера-Закамельскага, накіраванай для аднаўлення парадку, на станцыі Слюдзянка. 18 студзеня 1906 года Бабушкін і тэлеграфісты Клюшнікаў, Савін, Ермалаеў і Бялых былі расстраляны без суда і следства на станцыі Мысава (цяпер горад Бабушкін, Бурація).

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Ягоным імем названа вуліца ў Мінску.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]