Іскра (газета)
«Іскра» | |
---|---|
Тып | газета |
Заснавана | 10 чэрвеня 1925 |
Спыненне публікацый | 27 чэрвеня 1925 |
Мова | беларуская |
Галоўны офіс |
«І́скра» — газета рэвалюцыйна-дэмакратычнага кірунку ў Заходняй Беларусі. Выдавалася 10—27 чэрвеня 1925 (аднадзёнка — 31 мая 1925) у Вільні на беларускай мове. Выйшла 7 нумароў, з іх 2 канфіскаваны.
Змяшчала матэрыялы на актуальныя тэмы палітычнага жыцця Польшчы, Заходняй Беларусі, аналізавала знешнюю і ўнутраную палітыку польскага ўрада. Асаблівую ўвагу аддавала зямельнай рэформе і яе вырашэнню ў сейме. Апублікавала выступленні ў сейме дэпутатаў Беларускага пасольскага клуба Б. Тарашкевіча, Ф. Ярэміча, сенатара А. Назарэўскага, інтэрпеляцыі беларускіх паслоў з выпадку злоўжыванняў польскай адміністрацыі на заходнебеларускіх землях, пастановы III з’езда Кампартыі Польшчы, прапановы асобных сенатараў у абарону інтарэсаў насельніцтва Заходняй Беларусі.
Змясціла ўрыўкі з паэмы Я. Купалы «Безназоўнае», асобныя вершы А. Гурло.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- А. С. Ліс. «І́скра» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).