Юбілейны медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Юбілейны медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР» | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | СССР | ||
Тып | медаль | ||
Каму ўручаецца | маршалам, генералам, адміралам, афіцэрам, а таксама старшыням, сяржантам, салдатам і матросам звыштэрміновай службы | ||
Падставы ўзнагароджання | знаходзяцца да 23 лютага 1958 года ў кадрах Савецкай Арміі, Ваенна-Марскога Флоту, войскаў МУС, войскаў і органаў КДБ пры Савеце Міністраў СССР | ||
Дата заснавання | 18 снежня 1957 | ||
Статус | не ўручаецца | ||
Статыстыка ўзнагароджанняў | |||
Колькасць | 820 080 | ||
Характарыстыкі | |||
Матэрыял | Латунь | ||
Памеры | дыяметр — 32 мм | ||
Чарговасць узнагарод | |||
Старэйшая | Юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту» | ||
Малодшая | Юбілейны медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР» | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Юбіле́йны меда́ль «40 гадо́ў Узбро́еных Сіл СССР» заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 18 снежня 1957 года ў адзначэнне 40-й гадавіны Узброеных Сіл СССР. Аўтар малюнка медалі — мастак В. І. Гаголін.
Юбілейным медалём «40 гадоў Узброеных Сіл СССР» узнагароджваюцца маршалы, генералы, адміралы, афіцэры, а таксама старшыны, сяржанты, салдаты і матросы звыштэрміновай службы, якія знаходзяцца да 23 лютага 1958 года ў кадрах Савецкай Арміі, Ваенна-Марскога Флоту, войскаў МУС, войскаў і органаў КДБ пры Савеце Міністраў СССР.
Юбілейны медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР» носіцца на левым боку грудзей і пры наяўнасці іншых медалёў СССР размяшчаецца пасля юбілейнага медаля «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту».
Па стану на 1 студзеня 1995 года юбілейным медалем «40 гадоў Узброеных Сіл СССР» узнагароджана прыблізна 820 080 чалавек.
Апісанне медаля
[правіць | правіць зыходнік]Юбілейны медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР» вырабляецца з латуні і мае форму правільнага круга дыяметрам 32 мм.
На адным боку медаля, у цэнтры — барэльефны малюнак У. І. Леніна ў профіль, звернуты ў левы бок.
У ніжняй частцы медаля — рэльефны надпіс «40» на двух перакрыжаваных лаўра-дубовых галінах.
На адваротным боку медаля надпіс — па акружнасці: «В ОЗНАМЕНОВАНИЕ СОРОКОВОЙ ГОДОВЩИНЫ», у цэнтры: «ВООРУЖЕННЫХ СИЛ СССР» і дата «1918—1958», унізе малюнак маленькай пяціканцовай зоркі.
Края медаля абрамлены борцікам. Усе надпісы і выявы на медалі выпуклыя.
Медаль пры дапамозе вушка і кальца злучаецца з пяцікутнай калодкай, абцягнутай шаўковай шэрай муаравай стужкай шырынёй 24 мм. Пасярэдзіне стужкі дзве чырвоныя палоскі шырынёй 2 мм, па краях стужкі таксама чырвоныя палоскі шырыней па 2 мм.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Володин А. Н., Мерлай Н. М. Медали СССР. — СПб.: Печатный двор, 1997. — С. 178—179. — ISBN 5-7062-0111-0.
- Колесников Г. А., Рожков А. М. Ордена и медали СССР. — Мн.: Народная асвета, 1986. — С. 93.