Іван Васілевіч Болдзін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Іван Васільевіч Болдзін)
Іван Васілевіч Болдзін
Дата нараджэння 3 (15) жніўня 1892
Месца нараджэння
Дата смерці 28 сакавіка 1965(1965-03-28)[1] (72 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць  Расійская імперыя
 СССР
Гады службы Сцяг Расіі 19141917
Сцяг СССР 19181965
Званне
Генерал-палкоўнік
Генерал-палкоўнік
Камандаваў 50-я армія, Усходне-Сібірская ваенная акруга
Бітвы/войны Першая сусветная вайна, Грамадзянская вайна ў Расіі, Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Суворава I ступені Ордэн Кутузава I ступені Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн Чырвонай Зоркі Медаль «За абарону Масквы» Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
Юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
Медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іван Васілевіч Болдзін (15 жніўня 1892, в. Высоцкая Інсарскага р-на, Мардовія, Расія — 28 мая 1965) — савецкі ваенны дзеяч. Генерал-палкоўнік (1944).

Скончыў курсы «Выстрал» (1923), Ваенную акадэмію імя Фрунзе (1936). У арміі з 1914, у Чырвонай Арміі з 1919, удзельнік І сусветнай і грамадзянскай войнаў. Удзельнік пахода Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь (1939). 3 1940 намеснік камандуючага войскамі Заходняй асобай ваеннай акругі. У Вялікую Айчынную вайну камандуючы аператыўнай групай войск, удзельнік абарончых баёў на Гродзеншчыне, вывеў групу савецкіх байцоў з акружэння. З лістапада 1941 камандаваў 50-й арміяй, якая ўдзельнічала ў баях пад Масквой, на Курскай дузе, Беларускай наступальнай аперацыі. Ваяваў на тэрыторыі Польшчы, Усходняй Прусіі. З красавіка 1945 намеснік камандуючага 3-м Украінскім фронтам. Пасля вайны на камандных пасадах у Савецкай Арміі, у Групе генеральных інспектараў Міністэрства абароны СССР. Аўтар успамінаў «Старонкі жыцця» (1961).

Магіла І. В. Болдзіна.

Ганаровы грамадзянін Гродна (1968).

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Імем Болдзіна названы вуліцы ў Гродне, Магілёве, Калузе, Туле, Саранску, Кадошкіне (Мардовія), Шчокіне (Тульская вобласць), сквер у Калузе.

Зноскі

  1. Болдин Иван Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Болдзін // БЭ ў 18 т. Т. 3. Мн., 1996.
  • Болдин // Гродно. Энцикл. справ. Мн., 1989.