Іван Дзмітрыевіч Янкоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іван Дзмітрыевіч Янкоўскі
Дата нараджэння: 9 верасня 1924(1924-09-09)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 2009
Месца смерці:
Узнагароды і прэміі:
Герой Сацыялістычнай Працы
Ордэн Леніна Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Ордэн «Знак Пашаны» Ордэн Айчыннай вайны I ступені
Медаль «За адвагу» Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Іван Дзмітрыевіч Янкоўскі (9 верасня 1924, в. Забаенне, Лепельскі раён — 2009) — Герой Сацыялістычнай Працы (1966)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 9 верасня 1924 года ў сялянскай сям’і ў вёсцы Забаенне Лепельскага раёна Віцебскай вобласці.

Удзельнік партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айыннай вайны. Са снежня 1942 года быў партызанам атрада № 39 брыгады «Жалязняк».

З 1945 года на гаспадарчай і партыйнай працы, з 1955 старшыня калгаса «17 верасня» Давыд-Гарадоцкага раёна, з 1959 — калгаса «40 лет Октября» Столінскага раёна[1].

Званне Героя прысвоена за поспехі ў павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак бульбы, гародніны і садавіны[1].

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 9 склікання (1975—1980)[1].

У 1981 году скончыў Гарадзенскі СГІ.

Памёр у 2009 годзе.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Янковский Иван Дмитриевич // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 718. — 737 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лепельский район, Минск, 2012;
  • Памяць: гiсторыка-дакументальна хрониiка Докшыцкаго раёна, Мінск, 2004

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Іван Дзмітрыевіч Янкоўскі на сайце «Героі краіны»